Творчая сустрэча з салістам кіеўскага гурта “Самі Свої” адбылася ў Гродне

Гарадзенская арт-галерэя “Крыга” чарговы раз стала месцам сустрэчы гарадзенцаў з творчай асобай.

Гэтым разам у горад нам Нёманам завітаў саліст кіеўскага гурта “Самі Свої” Алег Сухараў. Амаль дзве гадзіны ён цешыў публіку спевамі, вершамі і байкамі на ўкраінскай мове. Падчас выступу прагучалі такія творы, як “Купальський попіл”, “Боря!”, “Еко-байка”, “Париж вже чекає” і шмат іншых.

Творчая сустрэча адбылася 8 лютага ў межах тура па гарадах Беларусі, падчас якой музыка плануе наведаць Вялейку, Маладзечна, Віцебск і Магілёў.

 

Твой стыль

 

Тэгі: