Літаратурна-музычныя сустрэчы з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком, бардам Эдуардам Акуліным і празаікам Васілём Якавенкам адбудуцца ў пасёлку Нарач Мядзельскага раёну Мінскай вобласці, у санаторыі “Белая Русь”, Дзіцячым пульманалагічным цэнтры і ў санаторыі “Сосны” 9 ліпеня.
Распачнецца вандроўка творчай тройцы ў санаторыі “Белая Русь” у 15.00.
У дзіцячым пульманалагічным цэнтры сустрэча мае адбыцца ў 17.00.
У санаторыі “Сосны” сустрэча пачнецца ў 20.00.
Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”