Творчая вечарына Эдуарда Акуліна “Бой з сабой”

3 траўня ў сталічным  Доме літаратара адбудзецца творчая вечарына паэта і барда Эдуарда Акуліна пад назовам “Бой з сабой”.
У імпрэзе бяруць удзел: Радзім Гарэцкі, Леанід Дайнека, Міхась Скобла, Рыгор Сітніца, Алесь Бяляцкі…

Увесь вечар на сцэне: гурт “Navi”, народны ансамбль “Пліса” , Кацярына Ваданосава і яе аркестр, барды Кастусь Герашчанка і Аляксей Галіч…

Вядоўца вечарыны Міхась Скобла.

творчая вечарына паэта і барда Эдуарда Акуліна пад назовам “Бой з сабой”

Ласкава запрашаем усіх прыхільнікаў беларускай паэзіі і песні. Першым пяці гасцям — кнігі з аўтографам аўтара ў падарунак!

Дом літаратара (вул. Фрунзе, 5; ст. метро “Плошча Перамогі”). Пачатак – а 19-ай гадзіне. Уваход вольны.