Творчыя сустрэчы на Пухавіцкай зямлі…

14 красавіка паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Пухавіцкі раён, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” правялі тры літаратурныя сустрэчы: у Праўдзінскай СШ, Сяргееўскай базавай школе і Абласным  дзіцячым рэабілітацыйным  медыцынскім цэнтры.

Усе тры сустрэчы прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні і насілі выхаваўча-педагагічны характар.

У межах сустрэч з вялікім поспехам адбыліся прэзентацыі 11 нумара часопіса “Верасень”. Вымеркавалі выступоўцы час і на тое, каб азнаёміцца з экспазіцыяй Блоньскага музея-сядзібы  Івана Бонч-Асмалоўскага.

 

Тэгі: