Творчыя сустрэчы на Слонімшчыне

16 лістапада паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Слонімшчыну, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” правялі тры літаратурныя сустрэчы: у Міжэвіцкай СШ, у Навасёлкаўскай базавай школе і СШ № 7 горада Слоніма.

Сяргей Чыгрын і Леанід Дранько-Майсюк

У Слоніме да сталічных літаратараў далучыўся вядомы паэт і краязнаўца Сяргей Чыгрын, а лейтматывам усіх трох сустрэч стала прэзентацыя 12 нумара часопіса “Верасень” з апублікаванымі ў ім вершамі слонімскага паэта-змагара Леаніда Клёна.

Пра трагічны лёс маладога таленавітага паэта сваім землякам распавёў аўтар публікацыі Сяргей Чыгрын, а Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк пазнаёмілі слухачоў са сваёй паэтычнай і песеннай творчасцю. Агулам у сустрэчах узяло удзел каля чатырох сот вучняў і настаўнікаў.

Перад дзеткамі выступае Леанід Дранько-Майсюк

 

 У цэнтры — Эдуард Акулін

Тэгі: