• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.03.2018 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Тыдзень вясновых сустрэч ад “Будзьма беларусамі!”

Распачаўся мінулы тыдзень творчай сустрэчай Веры Аляксандраўны Буланда са студэнтамі і выкладчыкамі лячэбнага факультэта Медыцынскага ўніверсітэта. Прыемнай нечаканасцю сталі вершы Пімена Панчанкі, якімі студэнты сустрэлі спадарыню Веру. Сюрпрызам “у адказ” стала тое, што з паэткай прыехала кампазітар Тамара Іванаўна Кашчэва – і сустрэча пераўтварылася ў літаратурна-музычную імпрэзу. Слухачы шмат даведаліся цікавых гісторый з жыцця Веры Аляксандраўны і яе настаўніцы (якая сядзела за адной партай з Піменам Панчанка). Яшчэ госці паспявалі пад уласны акампанімент. А напрыканцы сустрэчы паэтка аб’явіла конкурс на самую вясёлую і цікавую таўтаграму. Пераможцам былі ўручаны прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

15 сакавіка ў гімназію № 4 завіталі іншыя госці ад кампаніі – тэатр “Лямцавая батлейка” са спектаклем пра вясёлую кароўку Маму Му і яе сябра крумкача Крага паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр. Гэтым разам трэццякласнікі разам з непрадказальнай гарэзай Мамай Му апынуліся ў басейне. Зрабіўшы зарадку ды пазаўзеўшы за галоўную гераіню, дзеці прынялі ўдзел і ў літаратурна-гістарычнай віктарыне. Спрытныя і ай на роднай мове ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” парадавалі гледачоў.

 

У гэты ж дзень гасцей ад “Будзьмы” прымаў дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўніцтва № 10. Да дня беларускай мовы ў ліцэі была прымеркавана сустрэча з аматарамі-рэканструктарамі Юрыем Усціновічам і Андрэем Дундуковым. Хлопцы паказалі навучэнцам двубой на шаблях і мячах, прадставілі калекцыю рэканструяванай халоднай зброі. Давялі, што нашы продкі былі мужнымі і ўмелымі ваярамі, якія, не гледзячы на ўсе складанасці лёсу, змаглі захаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. Вынікам чаго стала абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі 100 год таму. Разам з прадстаўніком кампаніі спадары Юрый і Андрэй правялі літаратурна-гістарычную віктарыну на прызы ад “Будзьма беларусамі!”. Пасля, у “рыцарскіх” забаўках, гледачы змаглі праверыць спрыт не толькі свайго розуму, але і цела. Сустрэчы атрымалася відовішчнай і пакінула глыбокі адбітак як у гледачоў, так і ў выступоўцаў.

 

 

16 сакавіка ў межах кампаніі адбыліся сустрэчы ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Астроўскага, музеі Максіма Багдановіча, Лунінецкіх гімназіі і СШ № 1, у Мікашэвіцкай гімназіі.

Бібліятэка сустракала перакладчыка Андрэя Хадановіча і тэатр “Лямцавая батлейка”. Для гасцей бібліятэкі, вучняў СШ № 160, было зладжана тэатралізаванае чытанне “Суперкнігі пра Біла і Болу”. Кранальная гісторыя пра незвычайнае дзіцё ў звычайнай сям’і нікога не пакінула раўнадушным. Дзеці разам з Веранікай Фаміной і Бэлай Кавальковай (акторкамі тэатра) радаваліся і сумавалі, хваляваліся і задумваліся над важнымі пытаннямі ў чалавечых стасунках.

 

 

Больш падрабязна пра гэту сустрэчу можна паглядзець тут.

У Лунінецкі край прыехаў творчы дуэт Міхася Скоблы і Таццяны Матафонавай. Паколькі 2018-ты абвешчаны ў Беларусі Годам малой радзімы, госці расказвалі вучням пра свае родныя мясціны: горад Ашмяны і мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне, а М. Скобла нават прэзентаваў у школьныя бібліятэкі сваю кнігу “Дзярэчынскі дыярыюш” – з пажаданнем, каб кожны юны лунінчанін напісаў пра свой горад такую ж. Пісьменнік у якасці найлепшай формулы беларускага патрыятызму прывёў словы Ф. Скарыны: “Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае, як птушкі, што лётаюць у паветры, помняць гнёзды свае, як рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, чуюць віры свае, і як пчолы бароняць вуллі свае – гэтак і людзі да месца, дзе нарадзіліся і ўзгадаваны ў Бозе, вялікую ласку маюць”. Зацікаўлена слухалі вучні і настаўнікі эсэ “Выспятак ад Скарыны” з аднайменнай кнігі М. Скоблы, што выйшла летась, а таксама новыя вершы.

Ад малой радзімы гаворка пераходзіла да Радзімы вялікай – Беларускай Народнай Рэспублікі, чыё стагоддзе адзначаецца па ўсёй краіне 25 сакавіка. Вельмі цёпла прымала зала выступы Т. Грыневіч-Матафонавай, якая выканала гімн БНР на словы Макара Краўцова, песні на вершы Максіма Багдановіча, Наталлі Арсенневай, Ларысы Геніюш, Генадзя Бураўкіна. На лунінецкіх сустрэчах прысутнічалі настаўнікі з Мікашэвіцкай гімназіі імя Уладзіслава Нядзведскага, якія звярнуліся да сталічных гасцей з просьбай выступіць і ў іх. Госці адмовіць не змаглі – і адбылася трэцяя, незапланаваная сустрэча, прыканцы якой дырэктар гімназіі Сяргей Пятровіч Высоцкі падзячыў выступоўцам і ўручыў ім адмысловыя “мікашэвіцкія караваі”. Сустрэчы былі арганізаваныя з дапамогай мясцовай актывісткі Таццяны Канапацкай, былой рэдактаркі газеты “Лунінецкія навіны”. На іх пабывала каля 200 вучняў, самыя актыўныя з іх атрымалі сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі”.

 

 

У музеі Максіма Багдановіча прайшла лекцыя Анатоля Івашчанка, прысвечаная творчасці Алеся Разанава. Аматары літаратурнай спадчыны А. Разанава са здзіўленнем адкрылі для сябе новыя факты жыцця, цікавыя творчыя эксперыменты паэта, пра якія распавядаў спадар Анатоль. Паступова лекцыя пераўтварылася ў творчую сустрэчу – ў музеі прысутнічалі людзі, якія асабіста знаёмыя з Алесем Разанавым, іх расказы арганічна ўключыліся ў лекцыйны матэрыял. Шэраг пытанняў і адказаў, успамінаў і цытат… Сустрэча зацягнулася і ўдзячная аўдыторыя ўпрасіла спадара Анатоля на працяг. Сачыце за навінамі – у хуткім часе адбудзецца новая сустрэча па тэме. Больш падрабязна можна пачытаць тут.

І напрыканцы тыдня, 18 сакавіка адбылося тры разнапланавыя сустрэчы.

У Вілейцы, на сядзібе суполкі Таварыства аховы помнікаў прайшла літаратурна-музычная імпрэза з удзелам гурта “Балцкі Субстрат”, прысвечаная 100-годдзю стварэння Беларускай народнай рэспублікі. Для прысутных гучалі песні на словы айчынных паэтаў-класікаў, а таксама сяброў Саюза беларускіх пісьменнікаў Віктара Сямашкі і Веры Бурлак. Публіка актыўна ўдзельнічала ў адмыслова падрыхтаванай выступоўцамі гістарычна-пазнавальнай віктарыне паводле гісторыі стварэння БНР на прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. (фатограф Павел Хаванскі)

 

У Лідзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыўся канцэрт этна-гурта “Тройца”. Шмат музыкі і пазітыву ад Івана Кірчука, Юрыя Паўлоўскага і Юрыя Дзмітрыева. Больш інфармацыі тут

І закрывае спіс творчых сустрэч ад “Будзьма беларусамі!” па-сямейнаму цёплая і сяброўская прэзентацыя кнігі Рыгора Барадуліна “Азбука. Вясёлы вулей” ў Віцебску. Прадстаўляў “Азбуку” для гасцей кніжнай крамы-клуба “Абажурчык” беларускі драматург, выкладчык акторскага майстэрства Васіль Дранько-Майсюк. Прыгожа аформленая, зручная, яркая кніга ў спалучэнні з прафесійнымі якасцямі спадара Васіля стварылі сапраўдны цуд для маленькіх аматараў чытання і іх бацькоў! Рыкаў магутны зубр, віхурыла, развітваючыся, зімовая завея, мерз маленькі зайка, пралятаў бусел, з’яўляўся і знікаў ад моцы беларускага слова злы чараўнік, літары саскоквалі са старонак кнігі, каб разам з прысутнымі зрабіць фіззарадку ды прагуляцца па Віцебску, гучалі вершы Якуба Коласа, пераклікваючыся з героямі “Азбукі” Р.Барадуліна… чаго толькі не было ва ўтульнай кніжнай крамцы! Напрыканцы казачнага відовішча дзеці і дарослыя засыпалі свайго госця самымі рознымі пытаннямі, запрашэннямі і просьбамі даць аўтограф.

 

Калі Вы таксама жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з сучаснымі творцамі, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем сябраваць!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип