• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.11.2016 | У краіне Літаратура

У 10 кавярнях Мінска з’явіліся паліцы для буккросінгу MOVABOX з беларускай літаратурай

З 16 лістапада ў межах MOVABOX – сацыяльна-культурнага праекта кампаніі velcom у падтрымку беларускай літаратуры – пачынае дзейнічаць беларускамоўны буккросінг.

MOVABOX

Буккросінг – гэта грамадскі рух, які ўяўляе сабою абмен кнігамі паміж незнаёмымі людзьмі. Кожны яго ўдзельнік можа пакінуць кнігу, якой хоча падзяліцца, у спецыяльна абазначаным месцы і замест яе ўзяць любую іншую. Па ініцыятыве кампаніі velcom кніжныя паліцы для буккросінгу, на якіх змесцяцца кнігі з творамі сучасных беларускіх аутараў, будуць усталяваныя ў кавярнях Мінска і абласных гарадоў Беларусі.

MOVABOX Людміла Рублеўская

Першымі сваё месца на паліцах для буккросінгу занялi кнігі Людмілы Рублеўскай з цыкла аб прыгодах Пранціша Вырвіча – «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча». Менавіта творам гэтай пісьменніцы прысвечаны першы MOVABOX – унікальны набор, у які ўваходзяць кніга і звязаныя з ёй артэфакты. Атрымаць яго змогуць 20 шчасліўчыкаў, якiя пройдуць адпаведны тэст на сайце праекта www.movabox.by.

MOVABOX

Праект MOVABOX робіць акцэнт на творчасцi прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры. Таму на паліцах буккросінга таксама прадстаўлены такія кнігі, як раман Юрыя Станкевіча «Паўночны вецер для спелых пладоў», зборнік літаратурных эсэ Андрэя Федарэнкі «Сечка», калекцыя літаратурных замалёвак ад Адама Глобуса пад назвай «Партрэты».

Праект MOVABOX

Праект MOVABOX вынікае з яшчэ адной ініцыятывы кампаніі – «Чытаем па-беларуску з velcom», мэта якой – пазнаёміць вучняў малодшых класаў з беларускімі пісьменнікамі, паэтамі і іх творамі, зацікавіць дзяцей родным словам. Настаўнікамі на такіх уроках для вучняў 2-3 класаў выступаюць вядомыя дзіцячыя пісьменнікі і паэты: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, , Алёна Масла, Наталля Бучынская. Да канца бягучага года праект «Чытаем па-беларуску з velcom» ахопіць усю Беларусь і ў агульнай колькасці каля 20 000 вучняў малодшых класаў.

Праект MOVABOX

«Творы сучасных беларускіх аўтараў сапраўды вартыя таго, каб іх чыталі і дзеці, і дарослыя – як вартая таго і беларуская літаратура ўвогуле. Стартам беларускамоўнага буккросінгу у праекце MOVABOХ мы імкнемся дапамагчы кнігам прыйсці да свайго чытача. Яшчэ адна наша мэта – паказаць усю разнастайнасць і шматграннасць беларускага літаратурнага працэсу. У гэтым можна пераканацца нават на прыкладзе ўжо прадстаўленых у праекце твораў: ад трапных назіранняў і разваг у фармаце мініяцюры да выразных літаратурных партрэтаў, ад захапляльнага гістарычнага фэнтэзі да сучаснага рэалізму. Спадзяёмся, што праз некаторы час гэтая калекцыя папоўніцца не менш цікавымі экземплярамі – магчымасць зрабіць свой унёсак у развіццё праекта мае кожны», – адзначыў Вячаслаў Смiрноў, кiраўнiк аддзела карпаратыўных камунiкацый кампаніі velcom.

movabox3

Згодна правілам буккросінгу, узяць адну з прапанаваных арганізатарамі кніг, каб прачытаць і скласці сваё ўласнае меркаванне аб сучасных творах беларускай літаратуры, можа кожны, хто мае адпаведнае жаданне. Прачытаныя кнігі будуць вяртацца ў MOVABOX, каб з імі маглі пазнаёміцца і іншыя чытачы. Таксама ўсе жадаючыя запрашаюцца далучыцца да букроссінгу і пакідаць на спецыяльных паліцах кнігі беларускіх пісьменнікаў на свой уласны густ.

На паліцах для беларускамоўнага буккросінгу можна знайсці не толькі творы мастацкай літаратуры. Для тых, хто хоча палепшыць свой узровень валодання беларускай мовай ці ўзяцца за яе вывучэнне з самага пачатку, арганізатары дадалі у спіс кніг падручнік «Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы».

movabox

Увогуле да ініцыятывы кампаніі velcom далучыліся 10 кавярняў у Мінску. Праз некаторы час буккросінг ад MOVABOX прыйдзе ў іншыя гарады Беларусі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип