У Баранавічах адкрылася першая ў краіне школа футбольнага фрыстайла

02.09.2014 Забавы

У суботу, 30 жніўня, у Баранавічах прайшла прэзентацыя першай у краіне школы футбольнага фрыстайла.

Нашыя суайчыннікі, адны з лепшых у свеце фрыстайлераў, паказалі трукі з мячом у спартовым комплексе “Атлант”.

Заняткі для ахвочых навучыцца гэтаксама валодаць мячом пачнуцца 6 верасня. Звязацца са спартовым агенцтвам “Футболаномік” і ўдакладніць умовы і графік заняткаў можна па тэлефоне +375 29 3139796.

Паводле Intex-press.by

Тэгі: