У Баранавічах адкрыўся каталіцкі катэхетычны каледж

02.10.2009

У Баранавічах адкрыўся першы каталіцкі катэхетычны каледж. Такім чынам касцёл намагаецца кампенсаваць недахоп святароў, што зараз назіраецца ў Беларусі.

Тэрмін навучання ў каледжы складае 3 гады, паведамляе сайт Catholic.by. У плане заняткаў такія прадметы як тэалогія, філасофія, сацыялогія, псіхалогія. Заняткі будуць праходзіць з кастрычніка па чэрвень уключна. Форма навучання — завочная. Студэнты будуць прыязджаць на заняткі раз на два тыдні па выходных.

Плануецца, што з наступнага года будзе ўведзена так званая дыстанцыйная форма навучання. Скарыстаўшыся ёю, свае свае тэалагічныя веды змогуць паглыбіць жыхары аддаленых ад Баранавічаў рэгіёнаў Беларусі.

Выпускнікі каледжу будуць атрымліваць дыпломы дзяржаўнага ўзору, у якіх будзе пазначана спецыяльнасць “выкладчык катэхізіса”. Большасць выкладчыкаў новага каледжа працуюць у духоўнай семінарыі ў Пінску.

Тэгі: