Сто год таму кайзераўская Герамнія абвесціла вайну Расійскай імперыі. З пачаткам вайны Баранавічы і ваколіцы зведалі шмат цікавых і трагічных падзеяў. Тут месцілася Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, сюды наведваўся нямецкі кайзер Вільгельм ІІ, пад горадам летам 1916 года адбываліся крывавыя баі, у якіх загінула больш за 150 тысяч чалавек.
Пасля, у міжваеннай Польшчы, могілкі нямецкіх салдат добраўпарадкаваліся за кошт Германіі. Рускія ж магілы былі занядбаныя, бо Савецкі Саюз тую вайну лічыў імперыялістычнай і не прызнаваў.
Пахаванне нямецкіх салдат пад Баранавічамі, паштоўка са збораў Руслана Равякі
Пасля 1944 года шмат брацкіх магіл і пахаванняў былі знішчаны савецкімі ўладамі і людзьмі. Апошнія 30 год магілы салдат Першай сусветнай актыўна раскопвалі чорныя капальнікі, абіраючы косці забітых, забіраючы гузікі, какарды ды іншы небагаты рыштунак.
Толькі нядаўна ўлады пачалі звяртаць увагу на закінутыя пахаванні і трохі добраўпарадкаваць магілы.
Супрацоўнікі Intex-press.by паспрабавалі адзначыць на карце ўсе вядомыя нам могілкі і пахаванні салдат Першай сусветнай вайны ў баранавіцкім раёне.
Тэгі: Баранавічы