У Баранавічах творча ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

30.07.2010 Музыка

null

Баранавіцкая паэтка, спявачка і грамадская актывістка Галіна Ярашэвіч запісала да 100-годдзя з дня народзінаў Ларысы Геніюш дыск з песнямі на яе вершы.

Назву дыску дала першая песня, якую напісала сама Галіна Ярашэвіч у гонар паэткі. Астатнія дзевяць песень на дыску створаны на вядомыя вершы Ларысы Геніюш: “Дзяўчына”, “Было свята”, “На шчасце”, “Сонца ясна засвяціла”, “Начлежнікі”. Музыку да ўсіх песень напісала спадарыня Галіна. Песні запісваліся з мінімальным наборам абсталявання, хаця выкарыстоўваліся і жывыя інструменты: гітара, губны гармонік, акардэон, баян ды іншыя. Усе аранжыроўкі зрабіў сын спявачкі Павал Зубік.

матэрыял цалкам

Тэгі: