У Барку пад Глыбокім успаміналі ксяндзоў-мучанікаў

05.03.2014 У краіне

Яны былі расстраляныя нямецкімі акупантамі 4 сакавіка 1942 года.

У Барку пад Глыбокім парафіяне разам са святарамі вечарам 4 сакавіка прынялі ўдзел у супольнай малітве з нагоды 72-й гадавіны мучаніцкай смерці благаслаўлёных Мечыслава Багаткевіча, Станіслава Пыртака і Уладзіслава Мацьковяка. Службу правёў ксёндз Мечыслаў Янчышын, пробашч касцёла ў Глыбокім.

За душпастырскую дзейнасць нямецкія акупацыйныя ўлады асудзілі святароў да пакарання смерцю. У 1999 годзе папа Ян Павел ІІ далучыў іх да ліку благаславёных.

Тэгі: