У Белавежскай пушчы знайшлі самага буйнога з еўрапейскіх відаў хрушчоў

Усім з дзяцінства добра знаёмы майскі жук, якога па навуковаму называюць майскім хрушчом і ў нас прадстаўлены двума рознымі відамі — заходнім і ўсходнім майскім хрушчом, якія часта сустракаюцца ў населеных пунктах. Аднак мала хто з нас сустракаў іх бліжэйшага сваяка, які нашмат прыгажэйшы і буйнейшы.


Polyphylla-fullo.jpg

У канцы лета супрацоўніку навуковага аддзела Белавежскай пушчы сустрэўся незвычайны жук, падобны да майскага, але буйнейшы і з мармуровым малюнкам на надкрылах. Ім аказаўся самы буйны з еўрапейскіх відаў хрушчоў (Melolonthinae) — хрушч мармуровы (Polyphylla fullо).

Гэты жук сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, Еўропе і на Блізкім Усходзе. Зрэдчас на большай частцы свайго цэнтральнага і паўночнага арэала, становячыся лакальна звычайным ці шматлікім толькі на поўдні, хоць вялікія папуляцыі часам сустракаюцца на паўночных прыбярэжных дзюнах. Выглядае, што ў апошні час ён перажыў агульнае зніжэнне колькасці таму ў некаторых краінах знаходзіцца пад абаронай (напрыклад у шэрагу рэгіёнаў Расіі). Яго паўночная мяжа — поўдзень Швецыі, усходняя — Каўказ і ўсход Ірана.

У Белавежскай пушчы гэтыя жукі адзначаліся толькі на польскай тэрыторыі, трапляліся і побач у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. А ў самім нацыянальным парку адзначаны ўпершыню, паколькі адносна малаколькасныя і ў рукі вучоных трапляюць тут рэдка.

Самцы адрозніваюцца выгнутымі і вельмі доўгімі пласцінкамі вусікаў (у гонар якіх выгляд названы Polyphylla = шмат лісця). Самкі ўмеюць пры небяспецы даволі гучна (да 13 дэцыбел) «пішчаць» з дапамогай трэння брушка і надкрылаў (самцы таксама могуць, але цішэй).

Самкі адкладаюць яйкі на лёгкіх пяшчаных глебах. Лічынкі развіваюцца на працягу 3-4 гадоў. У першае лета яны сілкуюцца каранямі травы, а на зімоўку заглыбляюцца ў глебу, на другі-трэці год пачынаюць перагрызаць карані дрэў і хмызнякоў і могуць моцна пашкодзіць ці нават забіць саджанцы і невялікія дрэвы. У цяплейшых раёнах яны з’яўляюцца сур’ёзнымі шкоднікамі вінаградных лоз, садавіны, бульбы, дэкаратыўных траў у парках і садах. Жукі звычайна не размножваюцца настолькі моцна, каб наносіць вялікую шкоду дрэвам аб’яданнем іх лістоты, лічынкі ж могуць наносіць даволі адчувальную шкоду. Дарослыя жукі жывуць усяго адзін-два тыдні і сілкуюцца мала.

Навуковы аддзел Белавежскай пушчы

Фота: Зміцер Мышленнік