27 траўня ў Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве адбылося адкрыццё выставы «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў» аўтарства Яўгена Жураўскага, жаўнера Палка Каліноўскага з пазыўным «Салам», піша reform.news.
Аўтар фота — Яўген Жураўскі, жаўнер Палка Каліноўскага з пазыўным «Салам»
У сваіх фотаздымках ваяр зафіксаваў звычайныя баявыя будні — без пафасу і рамантызацыі вайны.
«Бо вайна — гэта найперш не баі, а навучанне і побыт у складаных умовах», — адзначае фатограф.
Яўген пачаў фатаграфаваць завядзёнку ваяроў на стужкавы фотаапарат з вясны 2023 года. І за гэта час фотаздымкі сабраліся ў серыю.
У 2024 годзе Полк Каліноўнскага расказваў пра «Салама». Ён камандзір разліку 82-мм мінамёту, веган, і заўжды аддае сваю порцыю тушонкі коткам і сабакам, якія прыходзяць на пазіцыі. «Змагаемся з акупантамі, ратуем коцікаў і ўкраінцаў», — агучваў сваю жыццёвую ўстаноўку «Салам».
Выстава будзе доўжыцца па 3 чэрвеня 2025 года.