Гурт «ŠUMA» зрабіў сваю версію «Купалінкі» і абвесціў конкурс рэміксаў на яе

06.06.2023 Музыка

Гурт «ŠUMA» прадставіў сваю версію «Купалінкі». Таксама музыкі абвесцілі конкурс рэміксаў на яе з узнагародай у $1000.


«Наша новая культурная мэта — аб’ядноўваць беларусаў і беларусак, ствараць творчыя суполкі і калабарацыі. Паколькі Купалінка сьвяткуе 100-годдзе, давайце разам дамо гэтай песьні другое жыцьцё і зробім так, каб Купалінку сьпявалі па ўсім сьвеце. Заклікаем усіх аматараў музыкі прыняць удзел у конкурсе рэміксаў на народную беларускую песьню Купалінка» — паведамляюць музыкі ў сваіх сац сетках.

Спампаваць remix pack можна тут

Крокі для ўдзелу ў конкурсе:

1. дашліце сваю асноўную, сырую ідэю не больш за 60 секунд (прыватнай спасылкай на soundcloud, mp3, flack, wav) да 01.07.

2. калі вы пройдзеце першы адбор, вы атрымаеце ліст з наступнымі інструкцыямі. На гэтым этапе будуць абраныя толькі тры трэкі, якія выйдуць у кампіляцыі рэміксаў на лэйбле VARUŠNIAK (BY)

3. Гран-пры атрымае толькі адзін трэк — 1000 эўра.

Дасылайце трэкі ў фармаце wav і flac на: papkou@varušniak.com

Дэталі конкурсу па спасылцы.