У Беларусі стартавала кампанія “Літара Ў нескладовае патрабуе дапамогі!”

Літара Ў нескладовае патрабуе дапамогі!

 

Што такое літара Ў нескладовае для беларусаў?

Гэта не проста адна з літар беларускага алфавіта!

Літара Ў нескладовае гэта тое, што вылучае беларусаў сярод іншых нацый.

Літара Ў нескладовае гэта тое, што робіць нас адметнымі.

Беларусь – адзіная краіна ў свеце з помнікам літары Ў нескладоваму (Полацк).

Ў нескладовае, між іншым гэта і айчынны гурт.

 

30 снежня 2017 і 4 студзеня 2018 у Мінску адбудуцца пробныя дзіцячыя святочныя імпрэзы

КАЗКА ПРА ЛІТАРУ Ў НЕСКЛАДОВАЕ, ЯКАЯ ЎРАТАВАЛА КАЛЯДЫ І НОВЫ ГОД

(Навагодняя казка на роднай мове для дзяцей і бацькоў).

Казка-пра-Ў-і-30

Казка “Як літара Ў уратавала Каляды” – гэта новы дзіцячы музычна- тэатральны праект Рамана Арлова, вядомага па “J:МОРС”, “У нескладовае”, мюзікле “Чарадзей” і інш.

Асноўны сюжэт казкі:

Што можа здарыцца са звычайнымі беларускімі дзецьмі (а можа нават і іх бацькамі) ў навагоднюю ноч, калі яны зблытаюць Дзеда Мароза з Зюзей, Снягурку з Лёлей, і не пазнаюць Жыжаля і Мару?

Духі беларускага сусвету спыняюць час… і сонца не можа ўзыйсці, а значыць Новы Год і Каляды ніколі не прыйдуць!

Але Яська і Янінка могуць выправіць сітуацыю, калі хуценька вывучаць беларускую міфалогію, асабліва калядную. Патрэбна адказаць на шмат пытанняў, прайсці выпрабаванні, і сабраць чароўныя літары ў слове “НАДЫШОЎ”. Асабліва цяжка знайсці апошнюю – “Ў нескладовае”…

Літара хаваецца ў Чароўным Калядным Бары, і пакуль галоўная гераіня казкі дзяўчынка Янінка не знойдзе “У нескладовае” – Новы Год і Каляды не надыйдуць…

А вышэйзгаданыя Зюзя, Ляля, Жыжаль, Мара ды іншыя духі беларускага космасу дзецям дапамогуць – і чароўныя літары ў слове “НАДЫШОЎ” будуць сабраныя.

І казка вернецца! І Новы Год з Калядамі надыйдуць!

Сродкі збіраюцца ў першую чаргу для набыцця касцюмаў і дэкарацый, запісу кампазіцый, бо плануецца арганізаваць паказы беларускамоўных спектакляў на пастаяннай аснове, каб не траціць грошы на арэнду.

 

“Хочацца правесці казкі пра літару Ў нескладовае на належным узроўні. Нажаль, мы не маем падтрымкі дзяржавы і буйных спонсараў. Але вельмі прыемна здзівіў водгук нашых хутка знайшоўшыхся партнёраў, дзякуючы якім мы змаглі аператыўна размясціць рэкламу імпрэзы ў метро і іншых каналах. Вядомы мэнеджар Віталь Супрановіч без пытанняў, аператыўна падключыўся і вельмі моцна дапамога на старце, хаця зразумела, што на дадзеным этапе гэта стратнае мерапрыемства.

Музыка Валік Грышко бясплатна зрабіў аўдыё і відэа-ролік:

А гурт “Без Билета” нават вырабіў міні-кліп на сваю новую беларускую песню “Святочная” па матывах нашага роліка:

Пакуль гэта выглядае як сапраўдны народны праект, які патрэбны ўсім нам. Але без большай падтрымкі мы не зможам правесці ўсё на высокім узроўні і лепей за іншыя імпрэзы. А беларускае павінна быць як раз на парадак вышэй па якасці! Мы глядзім у будучыню, верым што праект будзе развівацца, як і будуць расці нашыя дзеткі беларусамі, якія ведаюць пра літару Ў нескладовае і не толькі” – адзначае Раман Арлоў, прадусар праекта.

У залежнасці ад сабраных сродкаў, арганізатары дадаткова плануюць зняць відэа-версію спектакля для далейшага распаўсюджвання ў інтэрнэт, на дысках, паказах па тэлевізіі.

Калі будзе сабраная даволі буйная сума – 5000, арганізатары абяцаюцца правесці бясплатны паказ для малазабяспечаных катэгорый насельніцтва.

Ці магчыма сабраць такую сумму? Арганізатары мяркуюць, што так!

Бо мы беларусы!

Бо мы любім сваіх дзетак, а дзеці гэта будучыня!

А галоўнае, мы жадаем каб Новы Год надышоў, а для гэтага нам неабходна літара Ў нескладовае!

Такім чынам, мы збіраем мінімум 1000 рублёў, задача максімум 5000 рублёў.

Мы верым, што гэты цуд можа адбыцца! Іначай навошта жыць J

Прапанова будзе цікавая як фізічным, так і юрыдычным асобам, зацікаўленым у рэкламе сваіх паслуг.

Ахвяраваць можна ад 5р. да 20р., ад 50р. да 100р., ад 500р. да 5000р.

Ахвяраванні з опцыямі бясплатных квіткоў вы можаце падараваць сябрам і знаёмым, якія не цікавяцца беларускай культурай,  для наведвання спектакля, магчыма яны адкрыюць для сябе дзівосны свет беларускай мовы J

Падтрымаць праект магчыма і проста набыўшы квіткі:kvitki.by, ticketpro.by, smsbilet.by.

Паводле арганізатараў