У Беларусі з’явіўся новы рэп-выканаўца, якому ўжо хапае хайпу!

07.05.2018 Музыка

4 траўня ў сеціве з’явіўся дэбютны EP выканаўца ZŁO пад назвай „XX (Хапае Хайпу)”.

ZLO_XX

Артыст прапагандуе філасофію зла, адмаўляе дабро, як найвышэйшую форму крывадушнасці і няшчырасці, якімі прасякнуты зносіны паміж людзьмі.

ZŁO заяўляе: „Ад гэтага моманту я кідаю выклік усім „добранькім”. Яны быццам бы дасылаюць нам свае промні сонца, а насамрэч трымаюць камень за пазухай, яны могуць шчыра ўсміхацца табе ў твар, а за вашай спінай пускаюць пра вас чуткі і разводзяць плёткі. Гэтай сітуацыі варта пакласці канец. Таму я, ZŁO, прыляцеў з Месяцу на Беларусь, каб навесці тут парадак. Я заклікаю людзей быць злымі, адстойваць сваю праўду і кропку гледжання, не быць падманутымі прыгожымі ўсмешкамі і салодкімі словамі”.

 

EP быў запісаны на студыі „Twin Pigs Studio” і складаецца з трох песняў — дзве на ангельскай і адна на беларускай мове: Big Bi*ch, Хапае Хайпу і To Be EVIL.

Жывая прэзентацыя EP і наступныя выступы ZŁO адбудуцца:

5 траўня, 23:00 (Адкрыццё бара-клуба „Траецкі магнат”)

9 траўня 20:00 (Дзень Еўропы, „Кальянная №1”)

Па ўсіх пытаннях да ZŁO звяртайцеся па тэлефоне: +375-29-651-78-98 і realzlo375@gmail.com