• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.12.2015 | Гісторыя Забавы

У “Дукорскім маёнтку” рэканструявалі ўнікальную батлейку XVI стагоддзя

У Гістарычным музеі “Дукорскага маёнтка” рэканструяваная ўнікальная традыцыйная батлейка XVI стагоддзя, дзе адбылася прэм’ера першага спектакля!

Ініцыятыва стварэння належыць кіраўніку гурта сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” Змітру Сасноўскаму і арт-дырэктару “Дукорскага маёнтка” Андрэю Захаранку.

Батлейка — беларускі народны лялечны тэатр. Зараджэнне яго ў Беларусі адносіцца да канца XVI — першай паловы XVII ст., а ўзнікненне звязанае з каляднымі святамі (адсюль і назва: Віфлеем — месца нараджэння Хрыста). На тэрыторыю Беларусі батлейка трапіла з Польшчы і Украіны і атрымала распаўсюд з XVI стагоддзя. Па рэпертуары і прынцыпах увасаблення батлейкавы тэатр роднасны ўкраінскаму вяртэпу і польскай шопцы, а ўсе яны разам генетычна ўзыходзяць да заходнееўрапейскіх містэрый. Арганізатарамі відовішчаў звычайна былі законнікі каталіцкіх ордэнаў, вучні калегій. Распаўсюду батлейкі спрыялі вандроўныя семінарысты, якія ўносілі ў рэпертуар сюжэты школьнага тэатру. Хутка батлейку ад царкоўнікаў перанялі мяшчане і сяляне, і тэатр стаў народным.

“Дукорская батлейка — гэта рэканструкцыя батлейкавага тэатра беларускіх шляхецкіх маёнткаў з традыцыйным спектаклем “У Бэтлееме” (іншыя назвы — “Раство Хрыстова”, “Цар Ірад”), — кажа рэжысёр, дыктар і музыка Дукорскай батлейкі Зміцер Сасноўскі (кіраўнік гурта “Стары Ольса” і загадчык Гістарычнага музея “Дукорскага маёнтка”). — Корпус скрыні складаецца з чатырох ярусаў: пекла з ілюстрацыяй Чыстца, мірское жыццё, дзе разгортваецца большасць падзей, ярус “Святая сямейка” з хлеўчуком, дзе нарадзіўся Ісус, а таксама верхні, нябесны ярус, дзе размешчаныя фігуркі святых і Віфлеемская зорка. Адпаведна традыцыі лялькі выразаныя з дрэва, і большасць дэкарацый — таксама з натуральных матэрыялаў. Мастаком выступіла выпускніца Беларускага педагагічнага ўніверсітэта Вольга Верашчака. Ёй належыць роспіс лялек і стварэнне дэкарацый. Батлейкавая скрыня зробленая са старой шафы з маёй калекцыі рэтра-мэблі”.

У спектаклі ўжывую гучаць старыя беларускія інструменты: гуслі, колавая ліра, жалейка, акарына і дуда. У пралогу – сумесная малітва.


“Над яе стварэннем мы працавалі прыблізна паўгода. Дарэчы, былі прыгоды з перавозам старой шафы з-пад Ракава ў Дукорскі маёнтак, — распавядае Зміцер, — яна не праходзіла праз дзверы! Давялося даставаць вокны ў хаце, замаўляць грузавік, потым здымаць дзверцы шафы, каб занесці ў будынак музея Дукорскага маёнтка, дзе адзін з пакояў аддадзены пад тэатр.


Цікавыя творчыя пытанні былі з падборам асвятлення, выразаннем твараў лялек, складаннем зместу інтэрмедый, з сюжэтнымі гукамі, аздабленнем тэатральнага пакоя і інш.

Для мяне батлейка — гэта старая, прыгожая і высокадухоўная спадчына, гэта аднаўленне традыцыі і прыемны сэрцу занятак!”

“У Бэтлееме” – спектакль, які паказваецца толькі ў калядны час. А на працягу года, паміж Калядамі, у Дукорскай батлейцы будзе ставіцца шмат іншых спектакляў: казкі, міфы, гумарыстычныя сцэнкі, камедыйныя пастаноўкі паводле беларускіх баек, сцэнкі з Бібліі.

Паказ спектакля даступны па папярэдняй замове: група да 45 чалавек, +375 (44) 732-10-05 (Ірына). Праграмы.

staryolsa.com

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип