• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.01.2023 | Грамадства

«У дзяцей таксама ёсць жыццё», «атрымліваецца, сям’я адмовілася ад цябе». Абмяркоўваем пансіянаты і дамы для састарэлых

Пансіянаты, дамы для састарэлых — тэма малавядомая і, можна сказаць, табуяваная, бо выклікае сумесь пачуццяў. З чым асацыююцца такія месцы? Са здзекамі, дажываннем у няшчасці, сорамам, жалем, ці наадварот — з добрым доглядам і магчымасцю мець стасункі з іншымі людзьмі? 1387.by паразмаўлялі з бабруйцамі розных узростаў — ад зусім юных да сталых, каб даведацца, пра што яны думаюць, калі чуюць пра такія пансіянаты, і ці гатовыя разглядаць іх як імаверны варыянт для сябе ці блізкіх. 


pexels-juan-pablo-serrano-arenas-1109238.jpg
Фота: Juan Pablo Serrano Arenas/pexels.com

Старасць. Нібы само гэтае слова нясе ў сабе адбітак нечага самотнага, звязанага з адзінотай, нямогласцю, набліжэннем смерці. Хоць, калі па справядлівасці, ад адзіноты, хваробаў ці няшчасных выпадкаў не застрахаваны ніхто — дзяцінства і маладосць не ёсць гарантыяй бесклапотнага жыцця. Але стэрэатыпы: юнацтва = шчасце, старасць = няшчасце, даволі моцная мадэль. Давай прызнаемся, і ты, і я — што мы са страхам думаем пра гэты, будучы час.

Я стаўлюся да дамоў для састарэлых са спагадай. Шкада, што гэтыя людзі дажываюць сваё жыццё не сярод сямейных клопатаў.

Мне гэткага нават уяўляць не хочацца, буду рабіць усё, каб мае бабулі і дзядулі не патрапілі ў такое месца. Я так кажу не таму, што дрэнна стаўлюся да пансіянатаў, не. Проста гэта дзве розныя рэчы: дом, сям’я, хатнія клопаты — і дом састарэлых. Вельмі шкада людзей, у якіх няма нікога, ці ад якіх адмовіліся дзеці/ўнукі.

Жыць у доме для састарэлых — цалкам нармальна, калі ў чалавека сталага веку нікога не засталося з родных, калі патрэбная дапамога і падтрымка. А калі ёсць дзеці, дарослыя ўнукі, якія адмаўляюцца за ім даглядаць, і аддаюць у такое месца... Гэта проста не ўкладваецца ў галаве!

Артур, 16 год

Нядаўна сяброўка расказала пра выпадковага знаёмага, бацька якога паехаў жыць у прыватны пансіянат. Гэты эпізод бабруец адкрыў незнаёмым людзям без нейкага смутку ці сораму, бо, як ён заўважыў — цяпер добра ўсім. Ён можа працягваць зарабляць, а яго тата мае кампанію і добры нагляд. Звычайна людзі пра такое не расказваюць, праўда ж? І тым больш — у такім пазітыўным ключы. «Аказалася, мы нічога не ведаем пра дамы састарэлых», — рэзюмавала сяброўка. — «Бо людзі не ўяўляюць, што за ўмовы ў такіх месцах, таму не давяраюць ім. Нам падаецца, што там не можа быць нармальна, і што наагул — гэта бязлітасна, адпраўляць туды блізкіх».

Мне цяжка ўявіць перспектыву апынуцца ў пансіянаце, бо жыву з мужам і дачкой. Таксама маю яшчэ сілы. А калі яны ёсць, на тое, каб за сабой даглядаць, усё ж лепей дома. Дапамогуць сацыяльныя работнікі, суседзі не кінуць дзеля аднаразовай дапамогі.

Але, падумаўшы, схіляюся да пансіяната, у дзяцей таксама ёсць жыццё. Ведаць бы яшчэ, што гэта такое? Сапраўды пансіянат, або проста багадзельня? Я пра гэта мала ведаю.

Тамара, 68 год

Што мы ведаем пра дамы для састарэлых?

У беларускіх СМІ можна без праблемаў знайсці кантактную інфармацыю дзяржаўных і прыватных дамоў для састарэлых. Калі зайсці на сайты, першае, што кідаецца ў вочы — на многіх у якасці ілюстрацый выкарыстоўваюцца фота відавочна «замежных» людзей сталага веку. Гэткія шчаслівыя пані і паны, якія ўсміхаюцца і выглядаюць прывабна. А мы-та ўжо звыкліся бачыць гэтую «сумную старасць», таму мозг сустракае фотачкі з недаверам: «Нешта тут не так!» Але, судзячы па коштах пражывання (да іх мы яшчэ вернемся), догляд мусіць быць якасны, бо іначай за што столькі плаціць?

Пра дзяржаўныя, у асноўным, такія навіны: нейкія службы ці арганізацыі (напрыклад, МЗС) наведалі жыхароў, каб уручыць падарункі да нейкіх святаў. Ці публікацыі такога кшталту, дзе журналісты перадаюць невясёлую атмасферу Дома для састарэлых і людзей з інваліднасцю: «некаторыя плакалі», «адна бабуля паскардзілася, што хоча есці, а кормяць збольшага капустай», «мужчына папрасіў пару рублёў на цыгарэты». «І быццам бы ўсё там нядрэнна, але такая туга ў вачах у няшчасных людзей, якія вымушаныя дажываць свае апошнія гады ў казённых сценах!» — піша выданне.

Я за тое, каб наняць сядзелку або сацработніка. У інтэрнаце толькі за вялікія грошы будуць добра даглядаць. А ў звычайным інтэрнаце доўга не жывуць.

Марыя, 63 гады

Таксама можна знайсці інфармацыю пра ўрачыстыя прэзентацыі новых месцаў. Напрыклад, у 2018 годзе аддзяленне кругласуткавага знаходжання для сталых ды людзей з інваліднасцю адчынілася ў Нясвіжскім раёне. Зартыкула даведваемся, што «у Беларусі створаныя 62 такія пансіянаты, дзе жывуць больш за 2 тысячы чалавек, а ў Мінскай вобласці дзейнічае 10 устаноў на 316 чалавек».

У астатнім, падаецца, тэма дзяржаўных пансіянатаў даволі закрытая. Больш інфармацыі можна знайсці па прыватных — у рэпартажах, у адрозненні ад сайтаў, жывыя фотаздымкі і гісторыі людзей. Некаторыя, дарэчы, прапануюць нават экскурсіі.

pexels-matthias-zomer-339620.jpg
Фота: Matthias Zomer/pexels.com

Калі мне выпадзе састарэць так, што патрэбны будзе дагляд, я выберу пансіянат. У мяне ёсць досвед догляду бацькоў. Мама да апошняга дня ўставала, потым яе павезлі ў бальніцу і там яна памерла. Не самы горшы варыянт. Хоць яна страшна змянілася вонкава і псіхалагічна.

Бацька два месяцы пасля аперацыі (неаперабельны рак) імкліва здаў, апошнія два тыдні ляжаў у памперсах. Я дагэтуль памятаю гэты жах — як любімы тата ператвараецца ў гародніну на вачах. Нікому не пажадаю такой смерці, нікому з дзяцей — даглядаць такога бацьку. Гэта павінны рабіць спецыялісты. Інакш гэта траўма на ўсё жыццё.

Ганна, 60 год

Вось, напрыклад, артыкул пра пансіянат «Домашний уют», расказвае пра харчаванне і быт жыхароў, пра медыцынскую дапамогу для тых, хто ходзіць, і для «ляжачых»: «Пакоі разлічаны на 2-3 чалавек. У кожным — зручныя ложкі з артапедычнымі або супрацьпролежневымі матрацамі, няхітрая мэбля. Стараемся, каб абстаноўка была максімальна набліжана да хатняй. На сняданак — сырнікі з гарбатай, на абед — суп, бульбяное пюрэ з паравой катлетай, кампот. Харчаванне пяціразовае, дыетычнае. Кулінарныя перавагі жыхароў улічваюцца».

Дырэктар пансіяната кажа і пра негатыўны імідж такіх месцаў: «На жаль, у масавай свядомасці замацавалася негатыўнае стаўленне... У народзе замацаваўся дзеяслоў «здаць». Дамы-інтэрнаты пагардліва называюць багадзельнямі. Лічаць, што бедных бабуль і дзядуляў не кормяць, ім своечасова не аказваюць медыцынскую дапамогу. Гэта вялікі зман».

Яшчэ адзін прыватны пансіянат, які наведалі журналісты — «Доброта». Вось як апісвае побыт дырэктар: «Усе ўмовы максімальна набліжаны да хатніх. Ёсць задні дворык, дзе можна шпацыраваць, месца, каб пагуляць у шашкі, шахматы, карты. У кожнай палаце стаіць тэлевізар. Перыядычна ладзім забаўляльныя мерапрыемствы, накшталт дыскатэкі. Нашы падапечныя заўсёды знаходзяцца пад наглядам. Сытыя, таму што прадугледжана пяціразовае харчаванне, і ахайныя, бо мы дапамагаем з гігіенічнымі працэдурамі. У нашы абавязкі ўваходзяць і працэдуры, накіраваныя на падтрыманне здароўя: сочым за прыёмам лекаў (іх, як правіла, купляюць сваякі), мераем ціск. Самі не лечым, толькі ажыццяўляем догляд па рэкамендацыях лекараў. Іх мы запрашаем з паліклінікі, з якой заключаная дамова».

Адзначаецца, што ў пансіянаце дазволеныя наведванні, а таксама сваякоў можна забіраць дахаты, напрыклад, на выходныя ці святы.

У гэтым жа артыкуле ёсць адказ на пытанне, чаму ў пансіянат трапляюць людзі пры жывых дзецях і ўнуках: «Сітуацыі ў кожнай сям’і розныя. Пажылыя людзі не могуць сябе самі абслугоўваць, сачыць за імі няма каму і страшна пакідаць адных, напрыклад, па прычыне дэменцыі. Хтосьці прымае рашэнне пра пераезд самастойна».

Адна з гісторый апавядае пра жанчыну, якая з прычыны дэменцыі, пакуль яе дзяцей не было дома, некантралявана піла таблеткі, нешта падпальвала, паводзіла сябе агрэсіўна.

Image12-90.jpg
Фота: Джейлан Сильванович/smartpress.by

Яшчэ адзін матэрыял — пра пансіянат пад Мінскам. У ім — аповеды з вуснаў жыхароў: «Таварыская Ганна Аляксандраўна распавядае, што на лета яна з’едзе жыць на дачу. Тут толькі зімуе. Пакуль жыве на лецішчы, адкладае частку грошай з пенсіі ў 470 рублёў сабе на пражыванне ў пансіянаце. Астатняе даплачвае сын. — «Калі муж памёр, я з вёскі з’ехала, пажыла ў сына гады два, але там унукі ўжо дарослыя, кожнаму па асобным пакоі трэба, а тут і праўнучак нарадзіўся, што я, старая, там церціся буду з імі, не хачу быць у цяжар. А тут у мяне і зносіны, і кормяць добра, і нават любімай справай дапамагаюць займацца — вязаннем. Спіцы мне купілі, я за зіму дваццаць пар шкарпэтак звязала. Вунь і суседка мая ў чырвоных — бачыце? Гэта маіх рук справа! А сваякі мяне наведваюць, крыўдзіцца грэх».

Аўтары гэтага артыкула раяць сваякам сталага чалавека, перад яго перасяленнем у пансіянат, дакладна прапісаць усе ўмовы знаходжання ў дамове аб аказанні паслуг з індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай. Дзеяздольны патэнцыйны жыхар пансіяната мусіць даць пісьмовую згоду на догляд за ім. Гэты дакумент, пры неабходнасці, дапаможа вырашыць канфліктную сітуацыю і абараніць яго правы.

А ў матэрыяле пра пансіянат «Купальня» дырэктарка сама расказвае, чаму вырашыла яго стварыць. «Двойчы з труны паўставала», — тлумачыць яна жаданне зрабіць «вельмі важную справу».

«Людзям, якія сутыкнуліся з такой праблемай, гэта здаецца дзікасцю — аддаваць блізкага ў дом састарэлых. Думаю, гэта ад неразумення. У людзей проста няма рэсурсаў — грошай, часу, маральных сіл для таго, каб паўнавартасна даглядаць за нямоглым сваяком. Нават калі ты вырашыў прысвяціць догляду ўвесь час і кінуў працу, табе будуць плаціць 170 рублёў. Гэты час не пойдзе ў стаж, і ты разумееш, што такім жа нямоглым і маламаёмасным чалавекам у старасці станеш ужо ты. Таму сваякоў, якія прывозяць сюды сваіх блізкіх, я ні на секунду не асуджаю», — цытуе выданне словы дырэктаркі.

Калі пансіянат добры, з добрым стаўленнем персаналу — то гэта нармальны варыянт. Галоўнае, каб прыходзілі дзеці, наведвалі, проста як у госці, дадому. З умоў бадай самае важнае — увага. І пакоі не на 10 чалавек, у ідэале на два, каб не было сумна. Важна, каб у пансіянаце праводзіліся мерапрыемствы, каб чалавек не сядзеў днямі ў гэтым пакоі, а было, чым заняцца. Нешта распавядаць, паказваць, далучаць насельнікаў пансіяната ў дзейнасць.

Валянціна, 65 год

З аднаго боку я станоўча да пансіянатаў стаўлюся, таму што пажылыя людзі там пад наглядам і заўсёды ў коле аднагодкаў. У гэтым выпадку ў іх больш тэм для размоў, агульныя захапленні... З іншага — я чула пра выпадкі, калі ў гэтых установах здзекаваліся з старых (крычалі, шпурлялі, ігнаравалі просьбы аб дапамозе і г.д). Я не ведаю, ці ў кожным доме састарэлых такое практыкуецца, але хочацца верыць, што гэта толькі адзінкавы выпадак і халатнасць пары супрацоўнікаў

Думаю, гэта цалкам нармальная практыка — жыць у такіх месцах, калі самастойна не атрымліваецца. Сітуацыі бываюць розныя: у кагосьці няма дзяцей, каб дапамагчы, хтосьці наадварот не хоча напружваць сваіх дзяцей, або яны жывуць вельмі далёка. Я б, напэўна, і сама ў сталым веку з’ехала б у нейкае такое месца, каб мае дзеці (калі яны будуць) не страчвалі сваё жыццё, якое ў нас адно, на тое, каб карміць, паіць і даглядаць мяне да самай смерці.

Але. Важна, каб выбар адправіцца ў дом састарэлых быў зроблены менавіта тым чалавекам, якому трэба будзе там жыць.

Наста, 22 гады

Калі пансіянат камфортны, прыстойны, гэта патрабуе добрых назапашванняў. У аплату такіх месцаў альбо ты сваю пенсію ўкладаеш, альбо сваякі. У «адзіночку» не хацелася б трапіць у такім месцы, але і для таго, каб жыць з кімсьці ў адным пакоі, трэба супасці. Важна, каб там была добрая медыцынская дапамога, асаблівы падыход для ляжачых.

Ніна, 70 год

Колькі каштуе (за месяц пражывання)

Прыватны пансіянат — гэта вельмі не танна.

Напрыклад, «Забота и уход» прапануе тры пакеты: «Базавы» ад 1 100 рублёў (камфартабельнае пражыванне, 5-разовае харчаванне, паўнавартасны догляд, поўнае бытавое і гігіенічны абслугоўванне, маніторынг жыццёва важных паказчыкаў, забаўляльныя мерапрыемствы) ; «Пашыраны» ад 1 200 рублёў (магчымасць выбару пакоя, складанне індывідуальнага меню, арганізацыя хобі, псіхалагічная падтрымка...); «Пашыраны+» ад 1 400 рублёў (дадаецца арганізацыя хобі, псіхалагічная падтрымка, догляд пасля перанесеных цяжкіх хваробаў).

У пансіянаце «Доброта» стандарт для тых, хто ходзіць — 1 100 рублёў (разнастайнае дыетычнае харчаванне, дапамога прафесійнай сядзелкі, спецыялізаваныя працэдуры, пражыванне ў камфартабельным нумары, абсталяваным медтэхнікай). Для ляжачых стандарт 1 200 рублёў. Для жадаючых жыць у двух і аднамясцовых пакоях кошт вышэй, таксама як і для тых, хто з урэтральнымі катэтарамі і цэтастомамі.

Але і ў дзяржаўных дамах для састарэлых кошты не нашмат танней. Напрыклад, у «Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», які знаходзіцца ў сасновым гаі каля возера, такія тарыфы:

Поўны кошт — 32,37 рублёў у суткі; ільготны кошт — 29,57 рубля за суткі (для інвалідаў 1 і 2 груп). Пакой павышанай камфортнасці — 35,67 рубля за суткі.

Натуральна, здараюцца выпадкі, калі чалавек застаўся адзін, ці, напрыклад, мае кепскія стасункі з сваякамі. У такіх выпадках пансіянаты прапануюць падпісаць дамову пажыццёвай рэнты. То бок, пасля смерці, маёмасць, узгаданая ў дамове (яна мусіць быць без даўгоў, іншых уладальнікаў і тэдэ), пераходзіць у валоданне пансіяната.

Я б абрала пансіянат. Не хочацца быць клопатам для дзяцей, ды і сабе будзе не камфортна. А там і догляд і зносіны.

Ганна, 63 гады

Адназначна адказаць не магу. Усё будзе залежаць ад здароўя. Калі старэчая немач і хваробы моцныя (прыкаваны да ложка ды яшчэ з дэменцыяй з поўным неразуменнем), то — сядзелка.

Калі яшчэ можаш неяк даглядаць за сабой, хадзіць па хаце, то, каб палегчыць жыццё дзецям, можна скарыстацца паслугамі сацыяльнага работніка. Вядома ж, усё гэта пад кантролем блізкіх, з наведваннем, тэлефанаваннямі самага дарагога чалавека. А з якой перыядычнасцю, глядзець па стане хворага, наколькі ён нямоглы і маральна падаўлены, званкі штодзённыя.

У любым выпадку, толькі не дом састарэлых, якім бы добрым ён не быў. Мы хочам і ў старасці адчуваць клопат пра сябе. Мы ўсе ў нейкай ступені эгаісты, і як павядзем (захочам, закамандуем) сябе ў старэчым узросце, адзін бог ведае. Але пакуль вось так, такое меркаванне. У жыцці часцяком дзеці прымаюць рашэнне самі, не пытаючыся, але гэта ўжо іншае... У любым выпадку тэма вельмі складаная.

Надзея, 67 год

Ці ёсць прыватныя пансіянаты ў Бабруйску?

У інтэрнэце можна знайсці звесткі, што на вуліцы Камсамольскай-25 дзейнічае сеткавы пансіянат «Уют». На яго сайце ёсць калькулятар цэнаў. А ў 20 км ад Бабруйска ёсць прыватны пансіянат «Ізабэла» (саўхоз імя Леніна).

А што «у іх»?

«Deutsche Welle» даволі часта ўздымае тэмы, звязаныя з жыццём людзей сталага веку. У адным з матэрыялаў за мінулы год журналісты раскрывалі «шэрыя схемы» ў доглядзе. Між іншым, яны ўзялі праблему, якая актуальная і для Беларусі — колькасць сталага насельніцтва расце, а колькасць маладога — падае. Чым гэта можа скончыцца? Тым, што за многімі і многімі людзьмі ў старасці (і ў нас, і ў іх) не будзе каму даглядаць. А калі меркаваць па тым, на што чалавецтва марнуе мазгі і рэсурсы, спадзявацца на з’яўленне цуда-лекаў ад Альцгеймера, дэменцыі ці робатаў-памочнікаў пакуль не выпадае. Але марыць, вядома, ніхто не забараняе.

Гэтае ж выданне падрабязна пісала, як выглядаюць пансіянаты для састарэлых у Германіі: «Створана безбар’ернае асяроддзе. У кожнага жыхара ёсць асобнае памяшканне для жылля з душам і туалетам. У доме маецца агульны пакой адпачынку, сталовая, кафэтэрый, а ў многіх выпадках яшчэ цырульня і аддзяленне банка. Як правіла, нямецкія дамы састарэлых размяшчаюцца ў зялёных зонах, дзе ёсць магчымасць для прагулак, а таксама паблізу ад прыпынкаў грамадскага транспарту і крам».

Доля муніцыпальных устаноў пяць адсоткаў. Дзейнасць больш за палову дамоў састарэлых фінансуецца некамерцыйнымі і дабрачыннымі арганізацыямі. Пражыванне, якое таксама каштуе нямала (ад 1 000 еўра і больш) пенсіянеры часткова аплачваюць самі, часткова пакрывае страхоўка. З 1995 года ў Германіі дзейнічае сістэма абавязкова страхавання на выпадак неабходнасці ў староннім доглядзе. Калі грошай усё адно не хапае — дапамагаюць сваякі.

pexels-pixabay-220731.jpg
Фота: Pixabay

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип