Напярэдадні навагодніх святаў Цэнтр дапамогі "Вера" жадае дапамагчы людзям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыя. 30 снежня дабрачынная арганізацыя плануе паездку ў Гродзенскі гарадскі дом начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства.
Сюды па дапамогу штодня звяртаюцца дарослыя людзі, якія не маюць жылля, рэгістрацыі, працы і сродкаў да існавання. У сацыяльнай установе ім даюць начлег, магчымасць прыняць душ, атрымаць медыцынскую дапамогу, памыць рэчы і прыгатаваць сабе ежу.
На сённяшні дзень у дом начнога знаходжання прыходзяць 20 чалавек: 18 мужчын і 2 жанчыны. Як правіла, у зімовы час нагрузка на ўстанову павялічваецца. На вуліцы становіцца холадна, людзі шукаюць магчымасці сагрэцца, знайсці начлег, павячэраць, просяць дапамагчы цёплым абуткам. Тут чалавек можа прайсці агляд медыка, прадэзінфікаваць рэчы, памыцца, пераначаваць. Акрамя гэтага, адміністрацыя ўстановы імкнецца дапамагчы такім людзям і ў вырашэнні іншых пытанняў: аднавіць дакументы, па магчымасці працаўладкаваць, знайсці сваякоў.
Для пастаяльцаў дома начнога знаходжання неабходная дапамога ў выглядзе сродкаў гігіены, цёплага зімовага абутку (пераважна мужчынскага), цёплых шкарпэтак, пальчатак, а таксама прадуктаў харчавання доўгатэрміновага захоўвання, з якіх бяздомныя змогуць прыгатаваць сабе ежу.
Цэнтр дапамогі "Вера" рыхтуецца да паездкі ў дом начнога знаходжання і просіць гродзенцаў дапамагчы ў зборы неабходных рэчаў і тавараў.
Што трэба пастаяльцам дома начнога знаходжання?
Сродкі гігіены: шампуні, вадкае і кавалкавае мыла, станкі для галення, пена для галення, туалетная папера;
Цёплы мужчынскі абутак, шкарпэткі і пальчаткі;
Прадукты харчавання, якія не псуюцца хутка: макароны, крупы, кансервы, алей сланечнікавы, цукар, гарбата і кава;
Паездка ў дом начнога знаходжання адбудзецца напярэдадні Новага года – 30 снежня. Кожны жадаючы можа парадаваць пастаяльцаў хатнімі прысмакамі. Можна перадаць печыва, хатнюю выпечку, каўбасныя вырабы (гэтыя тавары можна прынесці напярэдадні паездкі 29 снежня).
Дапамога для бяздомных людзей прымаецца ў Цэнтры дапамогі "Вера".
Адрас: г. Гродна, вул. Рэпіна, 5а.
Час працы: Панядзелак – Пятніца з 8: 30 да 17: 00.
Тэлефон: +375 33 61 333 61.