У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня

12.08.2022 Музыка

Трэк «Ціск» увойдзе ў новы альбом, які музыкі плануюць выпусціць восенню.


photo_2022-08-12_07-58-15.jpg

«Ціск
За гэтых ці за тых,
Аднолькава святых,
Аднолькава пустых»

«Назва песні цалкам адпавядае тым эмоцыям, якія могуць адчуць аматары фірмовага дыска-дэкаданса пры праслухоўванні сінгла. Дапамагае ўспрыняццю песні і візуальны рад — сімвалічнае відэа, зробленае ў фірмовай стылістыцы з адметнымі рысамі творчасці і айдэнтыкай гурта», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Гэта першы трэк гурта за апошнія два гады. Апошні альбом AKUTE  пад назвай  «V» выйшаў у 2019 годзе. А ў 2020-м гурт выдаў уласную версію песні «Муры».

Паслухаць песню «Ціск»  можна ў Spotify, Яндэксе, Apple Music і на іншых платформах. 

Відэа:

 

AKUTE – музычны гурт з Магілёва. Стыль самі музыкі вызначаюць як «дыска-дэкаданс». Мова тэкстаў – беларуская. Гурт заснаваны ў 2008 годзе, за гэты час выдадзена пяць поўнафарматных альбомаў.