Трэк «Ціск» увойдзе ў новы альбом, які музыкі плануюць выпусціць восенню.
«Ціск
За гэтых ці за тых,
Аднолькава святых,
Аднолькава пустых»
«Назва песні цалкам адпавядае тым эмоцыям, якія могуць адчуць аматары фірмовага дыска-дэкаданса пры праслухоўванні сінгла. Дапамагае ўспрыняццю песні і візуальны рад — сімвалічнае відэа, зробленае ў фірмовай стылістыцы з адметнымі рысамі творчасці і айдэнтыкай гурта», — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Гэта першы трэк гурта за апошнія два гады. Апошні альбом AKUTE пад назвай «V» выйшаў у 2019 годзе. А ў 2020-м гурт выдаў уласную версію песні «Муры».
Паслухаць песню «Ціск» можна ў Spotify, Яндэксе, Apple Music і на іншых платформах.
Відэа:
AKUTE – музычны гурт з Магілёва. Стыль самі музыкі вызначаюць як «дыска-дэкаданс». Мова тэкстаў – беларуская. Гурт заснаваны ў 2008 годзе, за гэты час выдадзена пяць поўнафарматных альбомаў.