У Глыбоцкай раённай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з бардам Марыяй Новікавай

novikava_u_bibl2

У Глыбоцкай раённай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з бардам Марыяй Новікавай. Сустрэча прайшла ў рамках кампаніі “Будзьма”. На сустрэчы прысутнічалі старшакласнікі з глыбоцкіх школ, а таксама тыя, хто цікавіцца беларускай бардаўскай песняй.

Марыя Новікава нарадзілася ў Падсвіллі, яе маці – вядомая на Глыбоччыне паэтка Марыя Баравік. Зараз Маша Новікава жыве ў Мінску, яна выкладае ў школе ў Самахвалавічах, а таксама з’яўляецца арганісткай Чырвонага касцёла.

Яна ўмее зацікавіць публіку сваёй энергіяй, апантанасцю, любоўю да роднай мовы, да ўсяго беларускага. Выступленне публіцы вельмі спадабалася. Гэта адчувалася па вачах юных гледачоў, па тым, што пасля сустрэчы па аўтографы да Марыі ўтварылася чарга.

Хочацца падзякаваць Машы Новікавай за тыя прыемныя хвіліны, што яна падаравала гледачам, а супрацоўнікам бібліятэкі – за вялікую дапамогу ў арганізацыі гэтай сустрэчы.

Тэгі: