– Хутка усе забудуць, што святкавалі 65-ыя ўгодкі Перамогі, а яны, тут, хочуць адзначаць нейкія 600-ыя ўгодкі Грунвальдскай бітвы,– каментуе тэкст афішы свайму мужу адна спадарыня.
Натуральна, аўтар, які праходзіў міма, мог бы паспрачацца, што гэтая бітва – не “нейкая”. Важкасць вынікаў гэтае бітвы ўражвае! Больш 500 гадоў нямецкі бот не ступаў на беларускую зямлю!!! Асмеліліся немцы ізноў гэта зрабіць толькі ў 1914 годзе.
Аднак, у гэтай сямейнай пары было свята. Яны, пасля першай Камуніі, ішлі з касцёла дадому з сынам. І мая рэпліка магла б быць не да месца…
У Глыбокім адбылося святкаванне 600-ых угодкаў Грунвальдскай бітвы. Не, гэта не было агульнагарадское мерапрыемства, якое арганізаванае ўладамі, а лакальнае, якое арганізавалі энтузіясты. Наведаць гэтае мерапрыемства заклікаў, нават, глыбоцкі пробашч кс. Мячыслаў. І тут, дарэчы, будзе сказаць, што ў нядзелю, у касцёле, адбывалася вялікая ўрачыстасць – першая Камунія, вернікаў быў повен касцёл.
Ахвотныя, асабліва людзі, якія цікавяцца гісторыяй, а 16-ай гадзіне прыйшлі на мерапрыемства ў Гарадскі цэнтр культуры. Уваход быў платным, коштам 1000 рублёў, але прысутных было шмат, хіба што дзесятак месцаў засталіся вольнымі. Тэкст цалкам.
Тэгі: Глыбокае