У Горадні прапануюць алімпійскае меню

12.02.2014 У краіне

Гарадзенскі піўны рэстаран пры гатэлі “Нёман” прапануе наведнікам адмысловае “алімпійскае” меню. Дзейнічаць яно будзе з 7 да 23 лютага — у перыяд зімовай алімпіяды. Такім арыгінальным спосабам гродзенскія рэстаратары вырашылі зрабіць ​​унёсак у Зімовыя гульні ў Сочы.

Пра ініцыятыву і стравы распавядае дырэктар рэстаранна-гасцінічнага комплексу “Нёман” Міхаіл Малікін:

— У нас, да прыкладу, ёсць алімпійскія кубкі. Гэта пяць куфляў піва. У наш так званы алімпійскі набор уваходзіць бельгійскае, нямецкае, чэшскае, расійскае і, безумоўна, беларускае піва. У нашым меню з’явіліся арыгінальныя назвы: салата “Біятлон” (замовіўшы яе, можна закрыць пяць мішэняў са становішча седзячы). З’явілася хакейная салата “Неверагодная пячонка і тартар”. У нас ёсць закускі да піва “Лыжнае двубор’е”. Ёсць страва “Залатая шайба”, гарачая закуска “Фрыстайл”, але ўсіх сакрэтаў раскрываць не буду — прыходзьце, паспытайце.

Таксама ў рэстаране можна глядзець спартыўныя мерапрыемствы на пяці вялікіх экранах.

Андрэй Мялешка
Фота з архіва рэстарана

Тэгі: