6‑8 лістапада пройдуць альтэрнатыўныя дні Горадні — Дні Сьвятога Губэрта.
Сьвяты Губэрт — заступнік Гародні. Гісторыя Гародні — гэта гісторыя эўрапейскага горада. Традыцыі, якія нараджаліся ў далёкіх эўрапейскіх краінах, з лёгкасьцю і вельмі натуральна прыжываліся тут і хутка станавіліся сваімі. На дзень Сьвятога Губэрта, які адзначаецца 3 лістапада, у мінулым прыпадаў у Гародні Дзень горада. Сцэна са зьяўленьнем Аленя з залатым крыжам паміж рагамі перад Губэртам, а менавіта такім ёсьць герб горада, была самай чаканай сярод гарадзенцаў у дзень сьвята.
Праграма сьвяткаваньня:
6.11.2008 (чацьвер)
18.30 — прэм’ерны паказ дакумэнтальнага фільма «Новы Сьвет» зьнятага маладымі гарадзенцамі. Фільм прысьвечаны прыгожаму гарадзкому раёну забудовы 20‑30 гадоў мінулага стагодзьдзя, вядомаму пад назвай Новы Сьвет, які сёньня знаходзіцца пад пагрозай зьнішчэньня (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы, вул. Будзёнага 48а‑44).
19.20 — Прэзэнтацыя альманаха «Горад Сьвятога Губэрта», дзе між іншага зьмешчаныя ўспаміны колішніх жыхароў Новага Сьвету і пададзеныя схемы плянуемай «рэканструкцыі» Калоскай царквы ХІІ ст. (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы, вул. Будзёнага 48а‑44).
7.11.2008 (пятніца)
— Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Гарадзенскі палімпсест. ХІІ — ХХ ст.»
Удзел бяруць гісторыкі з Гародні, Менску, Брэста, Польшчы: Краўцэвіч Алесь, Янушкевіч Андрэй, Галубовіч Віталь, Мацук Андрэй, Сліж Наталля, Кітурка Ірына, Соркіна Іна, Кіштымаў Андрэй, Смалянчук Алесь, Чарнякевіч Андрэй, Анатоль Трафімчык, Шаланда Аляксей, Грыб Антон, Яцкевіч Зьміцер ды інш.
15.30 — 18.30 — Адкрыты грамадзкі круглы стол «Горад сьвятога Губэрта: сучаснасьць супраць мінуўшчыны». Удзел возьмуць гісторыкі Захар Шыбека, Сяргей Харэўскі, Алесь Краўцэвіч, Алесь Смалянчук, старшыня Рэспубліканскага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч. Запрашаюцца ўсе ахвотныя (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы, вул. Будзёнага 48а‑44).
8.11.2008 (субота)
17.00 — Творчая сустрэча з Ігарам Варашкевічам, лідэрам легендарнага гурту «КРАМА». «Гэй там, налівай», «Хворы на рок‑н‑рол», «Камэндант» і ўсё самае найлепшае для Вас ад Ігара Варашкевіча і арганізатараў Дзён Гародні :)
Арганізатарам Дзён Сьвятога Губэрта выступіў Гарадзенскі Рух «За Свабоду».
Сьвяткаваньне адбудзецца па адрасе вул.Будзёнага, 48а. Арганізатары запрашаюць на Дзень Сьвятога Губэрта ўсіх ахвотных. Уваход вольны!
Актывісты Руху «За Свабоду» запрашаюць на Дні Сьвятога Губэрта — альтэрнатыўныя дні Горадні, якія пройдуць 6‑8 лістапада.
Сьвяты Губэрт — заступнік Гародні. Гісторыя Гародні — гэта гісторыя эўрапейскага горада. Традыцыі, якія нараджаліся ў далёкіх эўрапейскіх краінах, з лёгкасьцю і вельмі натуральна прыжываліся тут і хутка станавіліся сваімі. На дзень Сьвятога Губэрта, які адзначаецца 3 лістапада, у мінулым прыпадаў у Гародні Дзень горада. Сцэна са зьяўленьнем Аленя з залатым крыжам паміж рагамі перад Губэртам, а менавіта такім ёсьць герб горада, была самай чаканай сярод гарадзенцаў у дзень сьвята.
«Мы аднаўляем традыцыю шанаваньня нашых сьвятых‑заступнікаў. Мы заахвочваем Вас любіць свой горад, ведаць яго гісторыю і традыцыі, быць неабыякавымі да таго, чым жыў і жыве горад, і што зь ім сёньня вырабляюць рознага рангу чыноўнікі. Мы хочам, каб Вы зьвярнулі ўвагу на падзеі, якія адбываюцца ў горадзе. Мы прапаноўваем Вам гісторыю і традыцыю Гародні без ідэалёгіі», − гаворыцца ў прэс‑рэлізе Гарадзенскага Руху «За Свабоду».