У Гродне адбудзецца мастацкая культурна-асветніцкая вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”

Мерапрыемства прыўрочана да 85-годдзя з дня нараджэння пісьменніка і адбудзецца ў нядзелю 29 лістапада ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора (г. Гродна, Акадэмічная, 2).

Удзел возьмуць:

• протаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора (прывітальнае слова);
• Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (даклад “Уладзімір Караткевіч на мяжы беларускіх вераванняў”);
• Брусевіч Анатоль Аляксандравіч, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (даклад “Хрысціянскія матывы ў паэзіі Уладзіміра Караткевіча”);
• Манах Іаан Бембель, насельнік Свята-Жыровіцкага манастыра (даклад “Рэлігійны светапогляд Уладзіміра Караткевіча”);
• Іерэй Павел Каспяровіч (даклад “Тэма Другога Прышэсця ў рамане Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні””).

У межах імпрэзы літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч распавядзе пра апублікаваны ў новым нумары “Дзеяслова” дзённік Уладзіміра Караткевіча. Таксама прымуць удзел бард Таццяна Салаўёва і рок-спявак Алесь Дзянісаў.

Імпрэза пройдзе ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Уваход вольны. Пачатак у 18:30.

Тэгі: