У Гродне адзначаць 70-годдзе з дня нараджэння Чэслава Немэна

14.02.2009 Культура

У Гродне адзначаць 70-годдзе з дня нараджэння музыканта і кампазітара Чэслава Немэна.

14 лютага, у музеі Максіма Багдановіча адкрыецца выстаўка фатаграфій і карцін, прысвечаных маэстра. У абласным лялечным тэатры адбудзецца выстаўка польскага джазавага плаката і канцэрт памяці музыканта.

У вёсцы Васілішкі, на радзіме кампазітара, 15 лютага ў касцёле пройдзе імша, пасля якой урачыста адкрыюць скульптуру Чэслава Немэна. У мясцовым Цэнтры адпачынку і вольнага часу адбудзецца конкурс песні, у якім прымуць удзел каля 30 выканаўцаў.

Тэгі: