У Гродне пачынае працу бясплатны англамоўны фотаклуб

Размаўляць на ​​замежнай мове нашмат прасцей, калі гаворка ідзе пра тое, што вам падабаецца рабіць. Прыходзьце і вучыцеся рабіць здымкі па-ангельску!

Кожны можа рабіць добрыя фота. Чалавек, а не камера, робіць здымак якасным.

Удзел у фотаклубе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Для каго?

Запрашаем усіх ахвотных папрактыкавацца ў ангельскай мове і даведацца, як рабіць фатаздымкі, як распавесці цікавую гісторыю з іх дапамогай, як найлепей адлюстроўваць рэчы ў фота. Заняткі будуць пасаваць людзям любога ўзросту, без папярэдніх ведаў або тым, хто хоча асвяжыць асновы фатаграфіі на ангельскай мове.

Што вы атрымаеце?

Практыка ангельскай мовы і ваша ўласная фотагісторыя напрыканцы. У клуб запрашае Рон Сольфа – валанцёр з Люксембургу, фатограф, паліглот. Працаваў фотарэпарцёрам у СМІ розных краін, з вясны 2015 года жыве ў Гродне і стварае фотагісторыі для сайта t-styl.info.

Што трэба для ўдзелу?

Камера і базавае валоданне ангельскай мовай. Камера таксама можа быць у мабільным тэлефоне ці планшэце, галоўнае – мець магчымасць скідваць здымкі на кампутар, каб абмеркаваць. Узровень валодання ангельскай — дастатковы, каб крыху пагаварыць пра фотаздымкі.

Калі?

Раз на тыдзень, па чацверах, а 18:00, пачынаючы з 15 кастрычніка.

Дзе?

вул. Ціміразева, 10/1, офіс 32 (бізнэс-цэнтр Аўгустоўскі, каля крамы «Еўраопт»)

Як запісацца?

Каб запісацца, неабходна запоўніць электронную форму.

Ёсць пытанні?

Будзем радыя адказаць! Тэлефануйце +375 33634 10 41
 

Твой стыль

 

 

Тэгі: