29 мая ў Іркуцку адбудзецца вялікае беларускае свята!
Пачатак а 12-й гадзіне ў кінатэатры “Мастацкі”.

Іркуцкі беларускі
Моладзевы клуб “Крывічы”
запрашае:
29 мая 2016 года (пачатак у 12 гадзін) у Кінатэатр «Мастацкі» на 2-і Міжнародны фестываль «Беларускі кірмаш -2016».
Фестываль прысвечаны 20-годдзю 1 З’езда Беларусаў Прыбайкалля і 355-годдзю горада Іркуцка.
Уваход вольны.
У праграме Фестывалю:
- Прэм’ера дакументальнага фільма: «Жыццё паводле запавету продкаў».
Рэжысёр Вадзім Рудакоў.
Фільм раскажа пра жыццё беларускай дыяспары ў Прыбайкаллі.
- Канцэрт спявачкі і музыканта Таццяны Беланогай з Беларусі, г. Мінск! Таццяна прадставіць свой новы альбом на вершы беларускай пісьменніцы Яўгеніі Янішчыц, які пабачыў свет дзякуючы кампаніі “Будзьма беларусамі!” у 2016 годзе.
- Выступы Ансамбля аўтэнтычных спеваў «Крывічы» г. Іркуцк.
- Выступленне 14 беларускіх калектываў з Іркуцкай вобласці.
- Майстар-класы па беларускіх рамёствах.
- Навучальны майстар-клас па беларускіх бытавым танцах
Фестываль пройдзе з 12-00 да 18-00
Даведкі па тэл .: 8-902-17-068-30

Таццяна Беланогая
Даведка
20 гадоў таму – 23 лютага 1996 года – адбыўся Першы Аргкамітэт па правядзенні 1-га З’езда Беларусаў Прыбайкалля. Затым 31 траўня 1996 года адбыўся і сам З’езд!
Іркуцкі Моладзевы клуб “Крывічы” запрашае ўсіх сваіх сяброў адзначыць гэтую падзею і сабрацца на “Беларускі кірмаш–2016″, які адбудзецца 29 траўня 2016 года.

zbsb.org