У «J:морс» можна замовіць песьню

05.12.2008 Музыка

18 сьнежня гурт «J:морс» зайграе канцэрт з праграмай «Гіты і новыя песьні» ў клюбе «Рэактар». Выступ будзе ўнікальны тым, што прыхільнікі гурта змогуць актыўна паўплываць на склад песень, якія прагучаць у гэты вечар. Уладзімер Пугач: «Далёка ня ўсе нашыя песьні аднолькава падабаюцца тым, хто слухае наш гурт ці наведвае нашыя канцэрты. Напрыклад, „Прынцэса“ мае досыць прыхільнікаў, але хапае і тых, хто лічыць яе адной з найгоршых у гісторыі „J:морс“. Яшчэ камусьці больш падабаецца „Маё сонца“ на беларускай мове, чым на расейскай. У гэтым выпадку галоўныя пытаньні адносна праграмы канцэрта вырашаць слухачы і мне гэта падабаецца». Тэкст цалкам.

18 сьнежня ў клюбе «Рэактар» гурт «J:морс» з праграмай «Гіты і новыя песьні». Пачатак ў 19:00. Квіткі ад 35 тысяч. Даведка: (029) 661-22-70, (029) 850-33-33.

Фота: jmors.by