У «Кантэксце» — Сяргей Макарэвіч

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.



У новым выпуску вядоўцы «Кантэксту» Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з краязнаўцам Сяргеем Макарэвічам.

Сяргей Іосіфавіч Макарэвіч нарадзіўся 21 сакавіка 1987 года ў горадзе Вілейка Мінскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 3 (2004), факультэт журналістыкі БДУ (2010) па спецыяльнасці «Друкаваныя СМІ».

Працаваў у газеце «Літаратура і Мастацтва». З 2009 года карэспандэнт тыднёвіка «Наша Ніва». Сябра Таварыства беларускай мовы і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Артыкулы друкаваліся ў «Рэгіянальнай газеце», «Краязнаўчай газеце», «ЛіМе», «Детективной газете», часопісе «Маладосць» ды інш. Краязнаўствам пачаў захапляцца ў 10 класе. Найперш цікавіць літаратурнае краязнаўства. Аддае перавагу пошукам землякоў і гісторыі краю.

Будзьце ў «Кантэксце» і не забывайце падпісвацца на канал y Youtube!

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»