ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы «Кантэксту» Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з паэтам Віктарам Слінкам.
Віктар Слінка нарадзіўся 4 чэрвеня 1972 ў вёсцы Козікі (Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт. Вершы піша з пятнаццаці гадоў. Друкуецца ў беларускіх газетах і часопісах. З самага пачатку заявіў пра сябе як пра паэта, здольнага на эмацыянальны палёт і рэфлексійны пошук. Лаўрэат літаратурнай прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» за кнігу «Штольні вясны», прэміі часопіса «Дзеяслоў» і «Залаты апостраф» за лепшую паэтычную публікацыю 2005 года. Аўтар кніг «Апошні снег» (1995), «Штольні вясны» (2001), «Арахна» (2011).
Будзьце ў «Кантэксце» і не забывайце падпісвацца на канал!
Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»