У Хельсінкі пакажуць спектакль «Боршч, або SAMASSA SOPASSA» і згатуюць суп на сцэне

07.03.2023 Афіша Тэатр

6 і 9 сакавіка ў Хельсінкі адбудзецца прэм’ера спектакля «Боршч, або SAMASSA SOPASSA» з удзелам беларускіх акцёраў, — паведамляе reform.by.


1f85ee42-7546-4eab-8c04-be98e67c4369.jpg

На працягу спектакля ўсе ўдзельнікі разам гатуюць боршч — самы папулярны суп у постсавецкіх краінах. Паралельна пойдзе размова, як нараджаецца і памірае тэатр, што такое цуд нараджэння і здзіўлення мастацтвам тэатра, як стаць адно аднаму больш блізкімі и эмпатычнымі.

Спектакль прапануе абмеркаваць пытанне мовы: як зразумець адно аднаго без ведання мовы.

У спектаклі будуць задзейнічаны гледачы, а таксама тры акцёры — Уладзімір Ушакоў (ён жа аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык), Максім Паўленка і Ціма Кямярайнен.

Спектакль ідзе на беларускай, украінскай і рускай мовах з перакладам на фінскую.

Квіткі можна набыць тут.

Дата: 6 і 9 сакавіка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: KOM-teatteri Kapteeninkatu 26, Хельсінкі.

Чытаць яшчэ: Рэжысёр Уладзімір Ушакоў: «Не хачу падлічваць, што страціў. За апошнія тры гады здабыткаў было больш»