• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.02.2023 | Грамадства

У Лідзе запланаваны археалагічныя раскопкі для ўдакладнення даты заснавання горада

Пра багатую і няпростую гісторыю гэтага горада сёння сведчаць высокія сцены і непрыступныя вежы замка. Сёлета раённы цэнтр адсвяткуе 700-годдзе. Дзіўна, але ўсяго 43 гады таму ён з размахам адзначаў… шасцівекавы юбілей. Неверагодны скачок у часе горад зрабіў дзякуючы зацятасці даследчыкаў, якія даказалі і абаранілі новую дату яго заснавання. Аднак не выключана, што ў найбліжэйшай будучыні Ліда зноў памяняе лічбу ў пасведчанні аб сваім нараджэнні, піша sb.by.


387.jpg


Завяшчанне вялікага князя

Існуюць дзве версіі з’яўлення назвы горада: прыгожая і праўдападобная. Паводле першай, паселішча носіць імя дачкі князя Гедыміна Ліды, якая, каб пазбегнуць нежаданага замужжа, кінулася з акна замка ў раку. Нажаль, гісторыкі не знайшлі пацверджання таму, што такі персанаж існаваў насамрэч. Таму на першы план сёння выйшла другая тэорыя: хутчэй за ўсё, першапачатковая назва горада гучала як «ляда», што на старабеларускай азначае кавалак зямлі на месцы выкарчаванага лесу.

388.jpg


Калі ў гэтым пытанні даследчыкі змаглі прыйсці да агульнага меркавання, то дата заснавання Ліды да гэтага часу ахутана таямніцай і з’яўляецца прадметам навуковых дыспутаў. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму лічылася, што яна сфармавалася як горад у 1380-м — менавіта гэтым годам нібыта датавана дароўная на Ліду слузе Вялікага князя літоўскага Ягайла Вайдыле, а 1323 год — дата пачатку ўзвядзення замка, ля сцен якога сяліліся яго будаўнікі, паступова выбудоўваючы мясцовую картаграфію: вулачкі, дамы, крамы, майстэрні, рынкавы пляц. Але пазней асновай для вызначэння часу з’яўлення паселішча стала завяшчанне Вялікага князя літоўскага Гедыміна. У ім ён пакідаў права кіравання Лідай свайму сыну Нарымунту. 700-годдзе з дня гэтай падзеі Ліда і збіраецца адзначыць сёлета.

Але ёсць яшчэ адна дата, якая сёння бударажыць розумы гісторыкаў і ўсяляе надзею ў тое, што гэты горад народжаны як мінімум у тым жа стагоддзі, што і Масква, Гродна, Тула… Шэраг сусветных энцыклапедый абазначае 1180-ы як год заснавання Ліды — у прыватнасці, менавіта ён пазначаны ў фундаментальнай працы па гісторыі Вялікага княства Літоўскага вучонага Тэадора Нарбута. Існуе таксама меркаванне, што 100 гадоў таму падчас раскопак, якія праводзіліся археолагамі з Віленскага ўніверсітэта, былі знойдзены жаночыя ўпрыгожанні і посуд, якія адносяцца да IX—X стагоддзяў, але з-за палітычных пературбацый справаздачы аб гэтым былі адпраўленыя альбо ў Польшчу, альбо ў Літву. Многія архівы знішчаны падчас Вялікай Айчыннай вайны. Доўгі час гісторыкі спрабавалі іх знайсці, але безвынікова. І толькі ў нашы дні з’явілася надзея на ўстанаўленне сапраўднага ўзросту горада.

Дзіда захоўвае загадку

Дарэчы, раённыя ўлады плануюць зрабіць гэтыя раскопкі яшчэ адным турыстычным аб’ектам. Наведвальнікі змогуць паназіраць за працай археолагаў, а калі пашанцуе, стаць і сведкамі гістарычнай падзеі: выяўлення ўнікальнага артэфакта, які дазволіць ужо трэці раз за паўстагоддзя перанесці дату заснавання горада. І хто ведае? Можа, не на адно, а на цэлых два-тры стагоддзі таму…

Аптымізм усяляюць і захаваныя справаздачы аб даследаванні культурнага пласта на тэрыторыі Лідскага замка ў 70—80-х гадах мінулага стагоддзя. Там пералічана мноства ўнікальных прадметаў, якія маглі б стаць важнай часткай экспазіцыі любога музея. Керамічны посуд XIV стагоддзя, экзэмпляры кафлі і іншае. Цяпер энтузіясты шукаюць удзельнікаў тых раскопак (сярод іх было нямала студатрадаўцаў), каб задакументаваць іх успаміны.

Гісторыкі гатовы і да таго, што будучыя даследаванні прынясуць не толькі новыя адкрыцці, але і новыя загадкі. Як, напрыклад, срэбны наканечнік на дзіду вікінга IX—X стагоддзяў, знойдзены ля сцен Лідскага замка. Адкуль мог з’явіцца тут артэфакт, які належаў паўночнаму воіну?

Пакуль на гэтае пытанне няма дакладнага адказу. Тым не менш кожная падобная знаходка - гэта элемент вялікага палатна, на якім напісана гісторыя старажытнай Ліды. Мяркуючы па ўсім, пройдзе зусім няшмат часу – і яно зайграе новымі фарбамі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

valiancina_shauchenka
Музыка

Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшоў канцэрт-прэзентацыя твора «Спевы да...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?

У пачатку верасня на Падляшшы адбыўся буйны фестываль японскай культуры — Moricon 2023. Трохдзённы фестываль у Беластоку...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Культура
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип