У Музеі Лондана 17 кастрычніка адкрыецца выстава “Sherloсk Holmes. The Man Who Never Lived And Will Never Die» («Шэрлак Холмс. Чалавек, які ніколі не жыў і ніколі не памрэ»), на якой можна будзе ўпершыню прачытаць аўтарскую версію апавядання «Вяльможны кліент» Артура Конана Дойла.
Рукапіс апавядання ніколі раней не выстаўляўся. Пасля смерці аўтара ў 1930 годзе рукапіс атрымала ў спадчыну яго дачка, якая, у сваю чаргу, адпісала яе «музею ў Эдынбургу». Таму як канкрэтны атрымальнік не быў паказаны, рукапіс захоўваўся ў ячэйцы банка, пакуль музеі спрачаліся, каму з іх яна дастанецца. У выніку «Вяльможны кліент» перайшоў у валоданне Нацыянальнай бібліятэкі Шатландыі, якая перадала яго куратарам выставы, што абяцае стаць самай маштабнай рэтраспектывай Дойла з 1951 года.
Акрамя рукапісу на выставе будзе паказана яшчэ шмат унікальных рэчаў і рарытэтаў віктарыянскай эпохі. Арганізатары не хаваюць, што выстава збольшага натхнёная серыялам пра Шэрлака Холмса з Бенедыктам Камбербэтчам у галоўнай ролі.
Паводле vozduh.afisha.ru