• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.06.2018 | Афіша

У мастацкім музеі адкрылася выстава твораў Язэпа Драздовіча

З 1 чэрвеня 2018 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава жывапісу, графікі і скульптуры “Сусвет Язэпа Драздовіча”, прысвечаная 130-годдзю мастака. У гісторыі беларускай культуры асоба Язэпа Драздовіча (1888–1954) займае асаблівае месца. У 1910–1930-я гады ён знаходзіўся ў эпіцэнтры важных працэсаў нацыянальнага Адраджэння. Усё, што ён рабіў, было прасякнута водарам касмічнага, сусветнага размаху, што для беларускай культуры не характэрна. Менавіта адсюль вынікае і фенаменальнасць творчасці Драздовіча.

2_Дроздович. Горизонтальный банер

Язэп Драздовіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі на Дзісеншчыне (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). Вучыўся ў Віленскай школе малявання ў Яна Трутнева (1906–1910). Пачатак творчай кар’еры быў звязаны з выдавецкай дзейнасцю – мастак рабіў ілюстрацыі і афармленне. Графічная спадчына Драздовіча ўражвае і якасцю, і разнастайнасцю, і колькасцю. Яно звязана і з этнаграфічнымі паездкамі па Беларусі, і з гістарычным жанрам, і з касмічнымі замалёўкамі.

Вызначальным годам у жыцці Драздовіча стаў 1921. У гэты час у Вільні быў створаны Беларускі музей. Гэта было самае багатае (тысячы адзінак) сховішча разнастайных матэрыялаў па гісторыі і культуры Беларусі. Калі ў 1944 годзе было прынята рашэнне аб ліквідацыі Беларускага музея імя Івана Луцкевіча, усе экспанаты былі падзелены на групы, большасць з іх засталіся ў Вільні, меншасць – патрапіла ў Мінск.

Адным з першых падарункаў Беларускаму музею сталі серыі графічных работ (узоры старадаўняй архітэктуры і партрэты полацкіх князёў: Рагвалода, Усяслава Чарадзея, Брачыслава і інш.). Драздовіч перадаваў туды ўсё зробленае, і дзякуючы гэтаму яго спадчына нядрэнна захавалася. Захапленне Драздовіча гісторыяй Беларусі ўвасобілася ў мностве твораў – і графічных, і жывапісных, і літаратурных.

Жывапісная спадчына майстра колькасна саступае графічнаму, але яе ўнікальнасць ў балансаванні паміж прафесійным і інсітным, наіўным мастацтвам. Падобнага роду «памежныя» феномены часам могуць бянтэжыць, ставіць у тупік, бо не ўпісваюцца ні ў якія сістэмы каардынатаў. Але менавіта гэтая «сумежнасць», асаблівая харызматычнасць прыцягвае і зачароўвае. І сёння жывапіс Драздовіча выклікае не меншую цікавасць, чым яго графіка…

1930-я гады былі звязаны з захапленнем касмічнай тэмай. Драздовіч зазірнуў у Космас – і Космас зазірнуў у яго. Як вядома, Драздовіч быў перакананы, што надзелены дарам празорлівасці. З дня ў дзень сядзеў у бібліятэцы, прагна вывучаў ўсю астранамічную літаратуру, якую можна было здабыць, і апускаўся ў чароўныя (самнамбулістычныя) сны, адпраўляючыся ў «астральныя падарожжы». Ён вандраваў на далёкія зоркі і планеты – Месяц, Марс, Сатурн, Венеру, бачыў выдатнай прыгажосці пейзажы, разглядаў неверагодныя расліны, жывёл, наведваў невядомыя краіны, гарады і назіраў жыццё мясцовых жыхароў. Раніцай ён скрупулёзна, да дробязяў запісваў, дакументаваў, замалёўваў.

Беспрэцэдэнтнасць гэтай часткі творчасці Драздовіча заключаецца яшчэ і ў тым, што ён надаваў гэтым замалёўкам і нататкам пра касмічныя падарожжы не толькі мастацкае значэнне, колькі навуковае. Зараз для нас – гэта прыклад «навуковай фантастыкі». У 1931 годзе Драздовіч апублікаваў навуковую брашуру «Нябесныя бегі» – выданне з уласнаручнымі лінагравюрамі. Навука ў 1930-я гады не ведала, што Космас незаселены, лічылася, што на іншых планетах ёсць жыццё, толькі ў іншых умовах. Драздовіч не дажыў да таго моманту, калі чалавек паляцеў у космас (12 красавіка 1961 года).

З 1933 г. мастак пасяліўся ў старэйшага брата Канстанціна, займаўся разьбой па дрэве. Майстраваў спецыяльныя кіі з выявамі людзей і жывёл, куфэркі, табакеркі. Выразаў фігуркі Маці Божай, святых, анёлаў. Рабіў і барэльефныя партрэты блізкіх і сяброў. У гэты час Драздовіч часта і падоўгу гасцяваў у навакольных вёсках, дзе захапіўся стварэннем насценных размаляваных дываноў – «маляванак».

На выставе прадстаўлена каля 70 работ з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа, Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе», Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, Беларускага саюза мастакоў.

Гэтая выстава таксама прысвячаецца аднаму з першых даследчыкаў творчасці Язэпа Драздовіча – Арсенію Лісу (1934–2018), які ў 1984 годзе напісаў кнігу пра мастака «Вечны вандроўнік».

Паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип