• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.11.2016 | Літаратура

У Мінску адбудзецца экскурсія да 125-годдзя Максіма Багдановіча

“Усе мы разам ляцім да зор” пакажа наведнікам, што за кароткія вандроўкі ў Беларусь з паэтам паспела шмат чаго адбыцца.

Як у кожнага прыстойнага класіка, у Максіма Багдановіча народзіны можна адзначаць двойчы. Да юбілею па старым стылі – 27 лістапада – музей класіка і творчая суполка “Вежа міру” падрыхтавалі экскурсію. Калі вы лічыце, што ў Беларусі няма чаго глядзець пра Багдановіча, які і памёр маладым і быў тут два з паловай разы, то вось вам тызер.

Арганізатары паводзяць вас спачатку па Мінску, а пасля павязуць у Ратамку, Краснае, Ракуцёўшчыну і назад у Мінск. Дарэчы, сам Максім быў у сталіцы апошні раз восенню роўна сто гадоў таму. Нарадзіўся ён у Траецкім прадмесці (не там, дзе цяпер музей!), а хрысцілі малога ў Петрапаўлаўскім саборы, што быў раней уніяцкім храмам, а цяпер адноўлены як канцэртная зала “Верхні горад”.

Пасля пераезду ў Расію Максім бываў у Беларусі двойчы: у 1911 і 1916 годзе.

Другі раз ён наведаў Мінск і правёў тут пяць месяцаў, так што ўжо некалькі месцаў знітаваныя з лёсам паэта. Найперш – драўляная хатка (там ён таксама не нарадзіўся!), унікальны помнік драўлянага дойлідства горада. Пэўны час гэты будынак здымала суполка інтэлігенцыі “Беларуская хатка”, якая рабіла там сталоўку і прытулак для бежанцаў падчас Першай сусветнай вайны. Пасля тут жыў Змітрок Бядуля з сёстрамі, а ў адным з пакояў пасяліўся Багдановіч.

Пушкінская бібліятэка стала ўлюбёным месцам Максіма, дзе той мог наталіць прагу ведаў пра Беларусь, мову і гісторыю. Тут ён бавіў увесь вольны час. Шмат часу Багдановіч праводзіў за любаваннем новенькім тады Чырвоным касцёлам.

Дарэчы, з тым візітам звязаная і цікавая рамантычная гісторыя, як Багдановіч ліставаўся з дачкой Ядвігіна Ш. У іх быў яскравы эпісталярны раман, які, мажліва, прымусіў Максіма нават не забраць атэстат з ліцэя, а хутчэй ірвацца ў Мінск, каб сустрэцца з таямнічай асобай (бо дзяўчына ніяк не пагаджалася даслаць сваё фота).

У прытулку для дзетак бежанцаў навучанне ішло па-беларуску, што захапляла Максіма і займала яго. Гэты прытулак на лета вывозілі ў Карпілаўку да Ядвігіна Ш, Туды наведваўся Багдановіч, і разам з Зоськай Верас яны забіралі дзетак і перавозілі іх у Ратамку. І гэта адзін з пунктаў экскурсіі.

А далей будуць мясціны, дзе бываў паэт пры першым наведванні радзімы і дзе натхніўся і склаў свой “Вянок”. Прыезд прыпаў на час, калі хлопец скончыў гімназію і яшчэ не паступіў у ліцэй. Тады Луцкевічы запрасілі Максіма ў фальварак Ракуцёўшчына пад Маладзечнам, куды можна трапіць толькі праз Краснае. Там Багдановіч правёў тры месяцы, багата вандраваў па ваколіцах, а экскурсанты цяпер змогуць наведаць музей, атрымаць пачастункі і некалькі сюрпрызаў.

Па вяртанні ў Мінск наведнікі экскурсіі завітаюць нарэшце ў літаратурны музей Максіма Багдановіча, дзе для іх зладзяць батлеечную пастаноўку. Сам паэт у былыя часы моцна ўразіўся такім тэатрам і ажно марыў мець такую шафу. Яго мару ажыццявілі ў музеі. А пасля перапынку там пройдзе святочны канцэрт з удзелам Рамана Яраша, Віктара Сямашкі, Міхаіла Бараноўскага і Алесі Сівохінай.

Сачыць за падрыхтоўкай экскурсіі можна тут.

 

Марыя Грыц

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Мастацтва

«Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава

Таго самага, у якога Гадзіла ванітуе агнём, а Адам з Евай вяртаюцца ў рай, узброеныя ПЗРК. І ўсё гэта ў форме...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам

Усе вынікі працы з праблемай гвалту ў сям’і зведзеныя на нуль за апошнія тры гады. Улада хавае статыстыку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна

У выдавецтве «Янушкевіч» распачаўся перадпродаж ліцэнзаванага выдання «Брацтва пярсцёнка» — першай кнігі знакамітай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі

29 лістапада 1830-га ў Варшаве пачалося вызвольнае паўстанне — першае пасля падзей вайны 1812-га года. Што адбывалася...

Апошнія навіны

    Грамадства Мастацтва
    «Цяпер часы прывату». Свежыя думкі Максіма Осіпава
    Грамадства
    Вольга Гарбунова: Гвалт дзяржавы не мог не адбіцца на сітуацыі з хатнім гвалтам
    Грамадства Літаратура
    Адкрыта перадзамова на першую з трох кніг са знакамітай трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» Толкіна
    Грамадства Гісторыя
    Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    Гісторыя
    Місія ЮНРРА і Беларусь: дапамога краіне, заангажаванасць Якуба Коласа і афіцэра Беларускай краёвай абароны
    Дэкаланізацыя — гэта не тэарэтычны панятак для інтэлектуалаў, гэта рэальнасць, з якой трэба працаваць
    Гісторыя
    Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    Грамадства
    Памерла Крыстына Шманьда, праўнучка Францішка Багушэвіча
    Грамадства
    «Беларусь пачынаецца з цябе»: натхняльны сацыяльны ролік ад «Годна»
    Грамадства Літаратура
    «Згаладаўся па вершах»: Зміцер Вішнёў пра будучыя кнігі і лабараторыю творчасці
    Грамадства
    Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла
    Грамадства
    Як беларускія нячысцікі зіму зімавалі
    Грамадства Літаратура Асоба
    Ганна Кандрацюк: «Было адзінства — нягледзячы на ўсе муры і межы, мы былі адным народам. Я хацела гэта зафіксаваць, бо цяпер незразумела, як будзе далей»
    Грамадства Гісторыя
    Аброчныя капліцы Беларусі як сродак ад эпідэмій
    Культура Літаратура
    «Бура і націск» у беларускай літаратуры

Афіша

  • 29.11

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Мора Хрысціны» ў Варшаве

  • 29.11 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 29.11 — 30.11Выстава падвойных дываноў у Гродне
  • 29.11 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 29.11 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 29.11 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 29.11 — 30.11Выстава Алены Хатэнка «Усё з’яўляецца чымсьці іншым» у Мінску
  • 29.11 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
    • «Пасля 2020 года беларусы сталі дарослымі». Стваральнік «Бульбамуві» пра айчыннае кіно, праблемы і выклікі часу
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип