У Мінску пачалі затрымліваць аўтараў «антыдзяржаўных стыкераў»

Папярэджанне пра «аблаву» на мастакоў, якія стваралі «антыдзяржаўныя стыкеры», апублікавалі 17 жніўня набліжаныя да сілавікоў тэлеграм-каналы, піша «Новы час».


photo_2022_08_17_12_34_56.jpg

Пагрозу адрасавалі «хорошо рисующим» беларусам «в основном из сферы it, насоздававшим в Telegram антигосударственных стикеров». Ім параілі «напружыцца», так як «пачынаецца зачыстка».

Верагодна, размова ідзе пра стыкер-пакі з агульнымі назвамі Luka і Sasha 3%, якія нядаўна прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі.

Праўладныя каналы паведамілі, што ўжо затрыманыя два чалавекі. Адзін з іх ілюстратар Вадзім Багрый. У так званым «пакаянным» відэа ён распавёў, што працуе мастаком-ілюстратарам у адной з IT-кампаній. Затрымалі яго нібыта за ўдзел у пратэстах і ў стварэнні стыкераў, якія «распальваюць варожасць».