Амбасада Рэспублікі Польшча ў Мінску, Асацыяцыя маладых творцаў «Да Тэатра», Медыяпраект «pARTisan», Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць на «ТЫДЗЕНЬ ПОЛЬСКАГА ТЭАТРА Ў МІНСКУ», прысвечаны 250-годдзю Нацыянальнага тэатра ў Польшчы.
У межах ТЫДНЯ адбудзецца прэзентацыя нумароў альманаха «pARTisan», прысвечаных польскаму тэатру, а таксама лекцыі, майстар-клас, сустрэчы з дзеячамі польскага тэатра і інш.
Акцыя «Аўтобус ІІ», «Тэатр Акадэмія Руху», 1975
2015-ты ў Польшчы афіцыйна абвешчаны Годам Тэатра, што звязана з 250-й гадавінай Нацыянальнага тэатра ў Варшаве. Юбілейным гэты год з’яўляецца і для Тадэвуша Кантара. Мы вельмі радыя, што «pARTisan», дзякуючы падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусі і ў супрацы з Асацыяцыяй маладых творцаў «Да Тэатра» (Познань), таксама мае магчымасць далучыцца да святкавання. У нашых адмысловых друкаваных выпусках альманаха «pARTisan» мы паспрабавалі, наколькі гэта магчыма, падаць гістарычную перспектыву польскага тэатра: пачынаючы з феномену Нацыянальнага тэатра ў Варшаве, феноменаў Ежы Гратоўскага і Тадэвуша Кантара, а таксама альтэрнатыўных тэатраў («Акадэмія Руху», «Восьмага Дня» і інш.), і заканчваючы найноўшымі тэндэнцыямі сучаснага польскага тэатра. Спадзяемся, такая панарама будзе здольная паказаць тую дынаміку, у якой знаходзіцца польскі тэатр сёння. Асаблівую падзяку выказваем Тэатральнаму інстытуту імя Збігнева Рашэўскага ў Варшаве і персанальна Ганне Галас-Косіль за інфармацыйную дапамогу, а таксама прэс-службе Тэатральнага форуму «ТЭАРТ» за падбор візуальнага матэрыялу.
ПРАГРАМА ТЫДНЯ:
Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44)
16-18 снежня: УЯЎНАЕ І РЭАЛЬНАЕ
Майстар-клас «Тэатра Бюро Падарожжаў» (Познань)
Правядуць майстар-клас акторы тэатра Марта Стшалка і Ярэк Сяйкоўскі. Падрабязней тут.
Увага! Па папярэднім запісе. Заяўкі дасылайце на скрыню nikabeljakova@yandex.by. Дэдлайн прыёму заявак — 10 снежня.
«Тэатр Бюро Падарожжаў» — шматразова ўзнагароджаная альтэрнатыўная тэатральная трупа, заснаваная ў 1988 годзе Паўлам Шкотакам у Познані. Ад самага пачатку тэатр быў скіраваны на сацыяльныя і палітычныя тэмы, выкарыстоўваючы жэст, фізічнае дзеянне, візуальны перформанс, музыку і тэкст. Спектаклі паказаныя ў 50 краінах свету.
«ЦЭХ» (Кастрычніцкая, 16)
18 снежня, 19.00: УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ТЫДНЯ
Прэзентацыя спецпраектаў альманаха «pARTisan», прысвечаных сучаснаму польскаму тэатру. Лекцыя-прэзентацыя Марты Стшалка і Ярэка Сяйкоўскага («Тэатр «Бюро Падарожжаў»). Падрабязней тут.
19 снежня, 19.00: 100-ГОДДЗЕ ТАДЭВУША КАНТАРА
Лекцыя Кляўдыюша Свянціцкага (Польшча) «Тадэвуш Кантар і тэатр (пост)памяці»
Кляўдыюш Свянціцкі працаваў у Цэнтры дакументацыі мастацтва Тадэвуша Кантара «Cricoteka» ў Кракаве. Аўтар двух манаграфій — «Маленькая краіна Еўропы ў тэатры Тадэвуша Кантара» (2002), «Гісторыі тэатра Тадэвуша Кантара» (2007) — і інш. Падчас лекцыі Кляўдыюш распавядзе пра найважнейшыя аспекты феномена «тэатра смерці» Тадэвуша Кантара, звязанага з тэатрам памяці (П. Нара) і постпамяці (М. Хірш).
20 снежня, 17.00: ТЭАТР ЯК САЦЫЯЛЬНЫ ПРАЕКТ
Лекцыі-прэзентацыі Адама Бароўскага («Тэатр Восьмага Дня», Познань) і Збігнева Алкевіча («Тэатр Акадэмія Руху», Варшава).
«Тэатр Восьмага Дня» з’яўляецца адным з самых вядомых польскіх тэатральных калектываў альтэрнатыўнага студэнцкага тэатральнага руху 1960-х гадоў, вядучая каманда контркультуры ў Польшчы. Заснаваны ў 1964 годзе студэнтамі кафедры польскай мовы і літаратуры Універсітэта Адама Міцкевіча ў Познані, тэатр стаў адным з самых значных ансамбляў, які прадстаўляе рух альтэрнатыўнага тэатра ў Еўропе. Выступае за абарону свабоды і чалавечай годнасці, і гэта крэда тэатра і да гэтай пары. Падчас лекцыі Адама Бароўскага (актор тэатра больш за 40 год) будзе паказаны таксама фільм «ШЛЯХ» (рэж. А. Ціткоў), дзе расказваецца пра сітуацыю ў гісторыі тэатра, калі ў сярэдзіне 1980-х з палітычных прычынаў калектыў быў вымушаны эміграваць на Захад. Вярнуўся ў Познань у 1990-я.
«Тэатр Акадэмія Руху» быў заснавана ў 1973 годзе Войцехам Крукоўскім, легендарная група плыні альтэрнатыўнага тэатра ў Польшчы. Спалучае ў сабе шматлікія элементы тэатра, выяўленчага мастацтва і кіно. Першы польскі вулічны тэатр. «Выглядае на тое, што стваральнікі „Акадэміі Руху“ — гэта папярэднікі спалучэння перформансу і тэатра. Яны зынтэгравалі візуальную мову сваёй эпохі, а тэатр выкарысталі як інструмент для перадачы ідэй, эмоцый і адчуванняў, не пагаджаючыся на бяздушша эпохі» (Я. Кіліян). Падчас лекцыі Збігнеў Алкевіч, актор Тэатра з 1974 года, распавядзе пра свой акторскі і перформерскі досвед, а таксама пра мастацкую і сацыяльную сітуацыю ў Польшчы. Падчас прэзентацыі будзе паказаны архіўны фільм «Акадэмія Руху» (аўт. В. Крукоўскі, рэж. А. Сапія, 2007).
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны!
Увага! У праграме магчымыя змены, сачыце за інфармацыяй на partisanmag.by, ziernie-performa.net.
Аўтар афішы Сяргей Шабохін.
Паводле прэс-рэліза
Фотаздымкі:
са спектаклю «Carmen Funebra», «Тэатр Бюро Падарожжаў»
Акцыя «Аўтобус ІІ», «Тэатр Акадэмія Руху», 1975