Праводзілі апладысментамі і воклічамі «дзякуй!». У Мінску развіталіся са Станіславам Шушкевічам

У архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9) развіталіся з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам.


photo_2022-05-07_13-18-56.jpg

Нагадаем, вядомы беларускі навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, сябра Рады ліквідаванага ўладамі міжнароднага грамадскага аб'яднання» «ЗБС "Бацькаўшчына"» Станіслаў Шушкевіч адышоў у лепшы свет уначы 3 траўня. Яму было 87 гадоў.

Развітанне пачалося ўвечары, 6 траўня, працягвалася ўсю ноч і завершылася імшой сёння.

Развітацца са Станіславам Шушкевічам прыйшлі некалькі тысяч чалавек. Перад уваходам у касцёл выстраілася чарга.

photo_2022-05-07_13-18-46.jpg

photo_2022-05-07_13-21-27.jpg


photo_2022-05-07_13-21-26.jpg
На фота злева - прафесар, былы старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Станіслаў Багданкевіч

photo_2022-05-07_13-12-44.jpg
З прамовай выступў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Ён падзякаваў спачыламу Станіславу Шушкевічу за спрыянне ў адкрыцці семінарыі ў Гродне

photo_2022-05-07_13-19-05.jpg

photo_2022-05-07_13-19-16.jpg

Калі выносілі труну з целам спачылага, апладысменты і воклічы«дзякуй!» не сціхалі хвілін сем.

Людзі падчас развітання абураліся, што хаваць Шушкевіча будуць на Паўночных могілках, а не на Усходніх, дзе сапраўдны пантэон: Быкаў, Машэраў, Мулявін...

razvitannie07-05.jpg

razvitannie07-06.jpg

razvitannie07-07.jpg

razvitannie07-11.jpg
Фота з могілак gazetaby.plus

Памінальная імша па Станіславу Шушкевічу адбудзецца сёння ў Вільні ў 18 гадзін па мясцовым часе.

Заўтра памінальная імша пройдзе ў Варшаве, таксама а 18-й па мясцовым часе.


Уладзімір Някляеў: «Шушкевіч — знак Беларусі»