У Мінску з’явіцца 500 кантэйнераў для збору тэтрапакаў

У найбліжэйшы час у сталіцы пачнуць збіраць кардонныя пакункі з-пад напояў.

Каштоўныя адходы, якія змяшчаюцца ў тэтрапаках (папера высокай якасці, алюміній, поліэтыленавая плёнка), могуць перапрацоўвацца на 100%. Аднак у Беларусі пакуль не створана такая вытворчасць, таму другасную сыравіну будуць вывозіць у расейскую кампанію Tetra Pak. Гэта дапаможа значна скараціць колькасць адходаў на палігонах рэспублікі.

Першыя кантэйнеры для збору тэтрапакаў з’явяцца ўжо ў верасні ў Маскоўскім раёне, да канца года прыедуць яшчэ 500 такіх ёмістасцяў, якія расставяць у школах, гандлёвых цэнтрах, офісных будынках.