• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.11.2022 | Грамадства Гісторыя

У музеі Анатоля Белага знішчылі бюсты і барэльефы Арсенневай, Геніюш, Каліноўскага, Луцкевічаў

Частку экспанатаў музея ў Старых дарогах ліквідавалі па просьбе прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Яна запэўнівала, што ў музеі «на ўсю моц праслаўляюцца ваенныя злачынцы і нацысты».


mesdstda04-01.jpg

Змагацца з экспазіцыяй музея Анатоля Белага Бондарава пачала яшчэ ў жніўні 2022 года, назваўшы ўстанову «неанацысцкім логавам», тады ж быў прыбраны барэльеф Наталлі Арсенневай, але гэтага аказалася мала. Бондарава настойліва патрабавала прыбраць выявы братоў-Луцкевічаў.

16 лістапада актывістка ў сваім тэлеграм-канале заявіла, што была ліквідаваная «русаненавісцкая пранацысцкая экспазіцыя» ў Старых дарогах. Падтрымаў «ініцыятыву» Бондаравай па ліквідацыі экспазіцыі старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы НС РБ генерал-маёр Алег Белаконеў, які з’яўляецца ўраджэнцам Расіі. Разам з братамі-Луцкевічамі зніклі бюсты і барэльефы кіраўніка вызвольнага паўстання 1863 года Кастуся Каліноўскага і паэткі-дысідэнткі Ларысы Геніюш.


1111.jpgЭкспазіцыя пад адкрытым небам зараз выглядае так

Прыватны музей гісторыі Беларусі ў Старых Дарогах быў створаны краязнаўцам і выкладчыкам БДУ Анатолем Белым. На прыватнай тэрыторыі ён пабудаваў музей, частка экспанатаў захоўвалася пад адкрытым небам. У музеі дзейнічае 8 залаў, у якіх прадстаўлены разнастайныя экспанаты: творы мастацтва, карціны, бюсты выбітных гістарычных асобаў. Экспазіцыя была ўрачыста адкрытая 11 снежня 1999 года.

Анатоль Белы памёр 15 лістапада 2011 года. Пасля яго смерці развіццём музея займаліся ягоная жонка Ала і стрыечны брат Міхаіл.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні

Трагедыя, што адбылася ў вёсцы Хатынь, не павінна быць забытая, як і падобная гісторыя сотняў іншых вёсак Беларусі....

valiancina_shauchenka
Культура

«Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам

Канцэрты Маргарыты Ляўчук у Варшаве і Гданьску, прымеркаваныя да Дня Волі, адмяняюцца, але гэтым разам не праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»

Прэм’ера аўдыёварыянта кнігі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта паведамілі «Беларусы Швецыі» на сваёй старонцы ў Фэйсбук. ...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Некалькі дзясяткаў фотаздымкаў з розных гадоў і з розных гарадоў Беларусі прадстаўлены ў беластоцкім хабе «Новая...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    Кіно
    Беларуская анімацыя: Іван Гапіенка і яго фільмы
    Музыка
    У Беласток з першым сольным канцэртам завітаў бард Віктар Шалкевіч
    Мастацтва
    «Я маю бінты, каб апрацаваць гэтыя раны». LAZARET — персанальная выстава Цемры ў Варшаве.
    Грамадства «Музыка»
    Удзельнікам гурта Litesound прысудзілі «хатнюю хімію»
    Грамадства Літаратура
    Словы, якія забіваюць, і словы, якія лечаць. Што можа паэзія ў часы, калі не да вершаў?
    «Разумняты»
    Мінуўшчына і суаснасць. Распавядаем пра беларускія гарады ў новым выпуску відэапраекта для дзяцей «Разумняты»

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип