У Менску адбыўся канцэрт Вайцюшкевіча памяці Алеся Чаркашына

31.08.2016 Музыка

30 жніўня ў менскай школе № 48 адбыўся выступ Зьмітра Вайцюшкевіча, прысьвечаны памяці Алеся Чаркашына, які год таму загінуў на Данбасе.

Падчас канцэрту праводзіўся збор сродкаў на помнік на магіле Чаркашына ў Берасьці. Канцэрт адбыўся ў межах агітацыйнай кампаніі кандыдаткі ў дэпутаты ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Марыны Хоміч.

Марына Хоміч, а таксама лідэры БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі ўзялі слова перад выступам сьпевака.

Намесьнік старшыні выбаркаму па Кальварыйскай выбарчай акрузе № 104 Міхаіл Савановічзачытаў вытрымку з правілаў правядзеньня агітацыі і сказаў, што канцэрты, маўляў, забаронены.


Зьміцер Вайцюшкевіч
1

Зьміцер Вайцюшкевіч

Перад пачаткам зам старшыні выбарчай камісіі па Кальварыйскай выбарчай акрузе № 104 зачытаў пунт правілаў, што забараняе ладзіць канцэрты падчас агітацыі
2

Перад пачаткам зам старшыні выбарчай камісіі па Кальварыйскай выбарчай акрузе № 104 зачытаў пунт правілаў, што забараняе ладзіць канцэрты падчас агітацыі

Марына Хоміч — кандыдат у дэпутаты па Кальварыйскай выбарчай акрузе
3

Марына Хоміч — кандыдат у дэпутаты па Кальварыйскай выбарчай акрузе

Прамаўляе Віталь Рымашэўскі
4

Прамаўляе Віталь Рымашэўскі

5
На першых месцах — прадстаўнікі выбарчай камісіі па Кальварыйскай выбарчай акрузе
6

На першых месцах — прадстаўнікі выбарчай камісіі па Кальварыйскай выбарчай акрузе

7
8
9
10
11
12
Апошнія песьні прысутныя слухалі стоячы
13

Апошнія песьні прысутныя слухалі стоячы

14
Мерапрыемства адбылося ў актавай залі 48-й школы
15

Мерапрыемства адбылося ў актавай залі 48-й школы