У Навагрудку адбудзецца выстава сярэднявечных абразоў, якія належаць мясцовым жыхарам

17 снежня ў парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудзецца адкрыццё экспазіцыі сярэднявечных абразоў Навагрудчыны, — паведамляе catholic.by .


27e97e692f7c39f11a7290b5e1a7dab8.jpg

Абразы належаць розным сем’ям з Навагрудка і ваколіц, якія згадзіліся на некаторы час пазычыць гэтыя іконы на публічную экспазіцыю і ўшанаванне.

ПРАГРАМА:

17.00 — святая Імша;

18.00 — канцэрт арганнай і і духоўнай музыкі ў выкнанні ансамбля салістаў «Амадэй», прысвечаны Багародзіцы Марыі;

19.00 — адкрыццё экспазіцыі ў парафіяльным доме пры касцёле святога Арханёла Міхала.