Фотаздымкі з цырымоніі адкрыцця рэстарана з’явіліся на сайце Беларускай Амбасады ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
Рэстаран «Мінск» знаходзіцца ў адным з бізнес-цэнтраў Пекінскай зоны тэхніка-эканамічнага развіцця. Адкрыццё, у якім прыняў удзел беларускі пасол у Кітаі Юрый Сянько, прымеркавалі да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Акрамя таго, да 1 кастрычніка ў Кітаі праходзяць Дні беларускай культуры, паведамляюць «Сильные новости».
«Знаёмства з беларускай кухняй дазволіць жыхарам Паднябеснай лепш зразумець традыцыі і асаблівасці традыцыйнай і сучаснай культуры нашай краіны і выкарыстоўваць патэнцыял кулінарнай дыпламатыі для збліжэння нашых народаў», — адзначылі ў прэс-службе амбасады.
Як бачна з фотаздымкаў інтэр’еру, сталы ў рэстаране аформілі ў белым і чырвоным колерах.