• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
26.05.2022 | Вандруем разам

У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе

Полацк сёлета адзначае 1160-годдзе. Адмыслова да гэтай даты мы сабралі для вас невялікі гайд. Выбраць было складана: бо ў горадзе столькі славутасцяў, што за адны выхадныя не паглядзіш, піша «Sputnik Беларусь».


001.jpg

Але калі ў вас ёсць 1-2 дні на шпацыр па найстаражытным беларускім горадзе, то лавіце спіс must see месцаў, якія павінен убачыць кожны.

Сафійскі сабор

Першым у спісе абавязковых да прагляду месцаў ва ўсіх турыстаў значыцца Сафійскі сабор. Месца па-сапраўднаму ўнікальнае: гэта першы мураваны храм, пабудаваны ў Беларусі.

002.jpg

У Полацку Сафія з’яўляецца пасля аднайменных «старэйшых сясцёр» у Кіеве і Ноўгарадзе — у XI стагоддзі. Пабудаваны храм па ўзоры сабора ў Канстанцінопалі. Да нашых дзён дайшлі фрагменты першага мура таго часу (іх можна ўбачыць, калі спусціцца ў падзямелле-крыпту) і фрэскавыя роспісы.

А якая неверагодная акустыка! Кожную нядзелю ў канцэртнай зале Сафійскага сабора можна паслухаць арган, тут рэгулярна праходзяць канцэрты старажытнай і сучаснай камернай музыкі. 

Валун, які выконвае жаданні

Палюбаваўшыся маляўнічымі краявідамі ў наваколлях сабора (а ён жа размяшчаецца на беразе Заходняй Дзвіны), прама каля храма адшукайце валун XII стагоддзі — Барысаў камень, які цудам захаваўся да нашых дзён.

003.jpg

Яшчэ тры ацалелыя камяні, надпісы на якіх выбіў сам князь Барыс Усяславіч, стаяць у Браслаўскім і Вілейскім раёнах, а таксама ў Маскве. Астатнія ж помнікі эпіграфікі былі знішчаны савецкай уладай.

Гавораць, што Барысаў камень выконвае жаданне. Але рытуал трэба правесці правільна, таму запамінайце: трэба дакрануцца да валуна, загадаць жаданне, тройчы яго абыйсці і верыць, што хутка ўсё выканаецца.

Прагулка па Ніжне-Пакроўскай

Ад Сафійскага сабора абавязкова прагуляйцеся па сапраўднай славутасці горада — вуліцы Ніжне-Пакроўскай (якая, на шчасце, вярнула сваю гістарычную назву і была перайменаваная з вуліцы Леніна). Уключайце аўдыягід і атрымлівайце асалоду ад архітэктуры адной з найстаражытнейшых вуліц Полацка.

004.jpg

Па правай руцэ — маляўнічыя віды на Заходнюю Дзвіну, а з другога боку — помнікі архітэктуры XVII-XIX стагоддзяў. Тут захаваўся будынак былой лютэранскай царквы (вы дакладна не пройдзеце міма: заўважыце: чырвоная цэгла, высокі шпіль — адзіны помнік неаготыкі ў Полацку). Цяпер тут краязнаўчы музей, экспазіцыі якога вельмі хваляць турысты.

005.jpg

Абавязкова зайдзіце ў Музей беларускага кнігадрукавання, які размясціўся ў былых карпусах Полацкага Багалянскага мужчынскага праваслаўнага манастыра XVIII стагоддзя. Тут захоўваюцца ўнікальныя экспанаты — старажытныя пісьмёны і кнігі, статуты ВКЛ, рэканструяваная друкарня XVII-XVIII стагоддзяў. Бярыце экскурсію — яе праводзяць на беларускай мове і расказваюць вельмі шмат цікавых фактаў пра кнігадрукаванне.

006.jpg

Па шляху можна зазірнуць у Музей сярэднявечнага рыцарства — экскурсіі, дапоўненыя анімацыяй, можна прымерыць рыцарскія даспехі, патрымаць у руках сапраўдную зброю і нават пастраляць з лука ва ўнутраным дворыку.

Першая навучальная ўстанова Беларусі

Непадалёк ад Сафійскага сабора можна ўбачыць будынак былога Іезуіцкага калегіума, заснаванага ў 1580 годзе. Цяпер гэта адзін з карпусоў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абавязкова прагуляйцеся па яго дворыках: тут максімальна ўзноўлена атмасфера той эпохі.

007.jpg

А яшчэ ёсць знакаміты полацкі гадзіннік, і кожную гадзіну ён ажывае: пад студэнцкі гімн павітаць мінакоў выходзяць фігуркі знакамітых ураджэнцаў полацкай зямлі.

Самы «беларускі» помнік

Помнік літары «Ў» — самы незвычайны і ўнікальны ў сваім родзе: ні ў адным беларускім горадзе, мабыць, няма больш беларускай славутасці. «У нескладовае» ў Полацку — гэта не толькі эксклюзіўны помнік нашай «мове», але і ўсёй унікальнай своеасаблівасці беларускага народа і культуры.

008.jpg

Цэнтр Еўропы

Непадалёк таксама на праспекце Ф.Скарыны (абавязкова тут прайдзіцеся) геаграфічны цэнтр Еўропы адзначаны адпаведным помнікам. Праўда, Полацак — не зусім дакладная кропка, самы «цэнтральны цэнтр» знаходзіцца ў 60 кіламетрах ад самога помніка, на возеры Шо.

А яшчэ можна купіць сертыфікат, які пацвярджае, што ты пабываў у самым цэнтры Еўропы — у помніка ёсць спіс адрасоў, дзе такое пасведчанне прадаюць.

009.jpg

Горад мастоў

Полацак стаіць на трох рэках, таму нядзіўна, што тут столькі мастоў. Самы вядомы — мост Чырвоны праз Палату. Але назва ў яго звязана са страшнымі падзеямі: падчас баёў у Айчынную вайну 1812 года ён быў поўнасцю заліты крывёй. Менавіта праз гэты мост расійскія войскі прыйшлі ў Полацак, каб вызваліць яго ад французаў.

Але больш за ўсё ў турыстаў выклікае цікавасць падвесны пешаходны мост праз гэтую ж раку, які пасля рамонту мае зусім іншы выгляд. У народзе яго нават завуць «мостам пацалункаў» і бо нездарма: атмасфера і выгляды тут сапраўды спрыяюць рамантычным настроям.

У гараджан, дарэчы, ёсць традыцыя: маладыя павінны аб’ехаць пяць галоўных мастоў горада, не праехаўшы па адным і тым жа двойчы — і будзе вам шчасце!

Галоўная святыня

Абавязкова наведайце і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр — найстаражытнейшы ў Беларусі помнік праваслаўя, дзе захаваліся ўнікальныя фрэскі з часоў яго заснавання ў XII стагоддзі. У старажытнай царкве Спаса на тэрыторыі манастыра знаходзяцца мошчы прападобнай Еўфрасінні.

010.jpg

Менавіта тут захоўвалася галоўная беларуская рэліквія, на жаль, страчаная ў гады Вялікай Айчыннай вайны — крыж Еўфрасінні Полацкай, падораны манастыру ў 1161 годзе.

Рушнікі і вышыванкі

Дарэчы, тым, у каго плануецца вяселле, ёсць нагода зазірнуць яшчэ і ў Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я. Тут гатовы правесці аўтэнтычны абрад, які дапаможа маладой сям’і здабыць дабрабыт і шчасце.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў

«Мы вернемся» — зборнік з дваццаці дакументальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў
    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM