З чым ператрус звязаны — пакуль невядома. Праводзілі ператрус цягам 4 гадзін, пасля яго былі затрыманыя заснавальніца тайм-клуба Наталля Халанская і яго дырэктарка.
Пазней стала вядома, што Наталлю Халанскую і дырэктарку тайм-клуба адпусцілі. У абедзвюх забралі тэлефоны.
Прычыны ператрусу пакуль невядомыя. З ператрусам прыйшлі перад пачаткам дзіцячага адукацыйнага мерапрыемства, дзецям з бацькамі і гасцям мерапрыемства дазволілі выйсці. Прастора «13:87» - адзіная ўстанова падобнага кшталту ў Бабруйску.
Тут праводзяць адукацыйныя мерапрыемствы: семінары, ворк-шопы, лекцыі, вечарыны паэзіі, гульнятэкі, клубы аматараў кіно і кніг. Учора ўстанова адсвяткавала 7 год.
Наталля Халанская пачынала працаваць як журналіст. Пазней адкрыла ў родным горадзе прастору «13:87».
Пачытайце, як ў прасторы «13:87» праходзіла ток-шоў пра праблемы культурнага адпачынку ў Бабруйску, арганізаванае кампаніяй «Будзьма Беларусамі!» у межах культурніцкага праекта «Разам да справы».
«Давайце рабіць разам і якасна, давайце рабіць для сябе і для людзей, якія побач»
Наталля Халанская выступала ў якасці мадэаратара ток-шоў. Тую сустрэчу яна падсумавала такой фразай: «Вельмі не падабаецца, калі я чую словы „ну, гэта ж Бабруйск“. Бабруйск — гэта мы з вамі. І калі кажуць, што недзе „там“ адбываецца штосьці цікавае, а мы ж у Бабруйску, таму тут усё так сабе, я прапаную ўсім: давайце рабіць разам і якасна, давайце рабіць для сябе і для людзей, якія побач!». Гэта і ёсць той прынцып, якім Наталля кіруецца па жыцці.
Чытайце таксама:
-
што распавядала Наталля Халанская пра сябе і тайм-клуб «13:87» падчас ток-шоў «Культурніцкая прастора Ліды: ці ёсць жыццё пасля LIDBEER?».
-
інтэрв'ю Наталлі Халанскай для сайта prowomen.by: За дело! Наталья Халанская и «1387»