У Telegram з'явілася функцыя аўтаматычнага выдалення паведамленняў

«З сённяшняга дня аўтаматычнае выдаленне паведамленняў для ўсіх удзельнікаў даступна ў любым чаце. У гэтым рэжыме паведамлення знікаюць праз 24 гадзіны ці сем дзён пасля адпраўкі», — распавялі ў Telegram, паведамляе РБК.

telegram_messendzher_smartfon.jpg

Пры гэтым аўтаматычнае выдаленне закране толькі тыя паведамленні, якія былі адпраўленыя пасля ўстаноўкі таймера, а больш ранняя перапіска застанецца ў гісторыі чата. Зваротны адлік пачынаецца адразу пасля адпраўкі паведамлення.

Каб уключыць аўтавыдаленне, націсніце на чат правай клавішай мышы і выберыце «Ачысціць гісторыю», а затым «Наладзіць аўтавыдаленне».