Выстава "Мужнасць і супраціўленне ў Беларусі 2020-2023«/Courage and Resistance in Belarus 2020-2023 складаецца з дзвюх частак — 2020-2021 Civil Awakening і 2022-2023 War.
Выстава адкрылася 9 жніўня і будзе ісці па 23 жніўня ў цэнтры Капенгагена. Арганізатар выставы — асацыяцыя «Талака — Сябры Беларусі ў Даніі».
На выставе прадстаўлена каля 145 прац ад 30 мастакоў і фатографаў, паведамілі budzma. org у асацыяцыі «Талака — Сябры Беларусі ў Даніі».
Некаторыя з мастакоў — былыя палітвязні, напрыклад, Стася Міронцава і Кася Будзько.
Таксама частка выставы прысвечана Алесю Пушкіну — яго працы з-за краты і верш дацкага паэта, прысвечаны загінуламу ў турме мастаку.
Фота: асацыяцыя «Талака — Сябры Беларусі ў Даніі»